Амга́ (руск.: Амга, якуцк.: Амма) — сяло ў Расіі, у Якуціі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага ўлуса. Насельніцтва (2010 г.) — 6533 чал.

Сяло
Амга
Амга, Амма
Сцяг
Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1652
Першая згадка
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
6533 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 41142
Паштовы індэкс
181518
Паштовыя індэксы
678600
Амга на карце Расіі ±
Амга (сяло) (Расія)
Амга (сяло)
Амга (сяло) (Якуція)
Амга (сяло)

Амга знаходзіцца на левым беразе ракі Амга. Яно было заснавана ў 1652 г. рускімі перасяленцамі. У 18811884 гг. у ім знаходзіўся ў палітычнай высылцы пісьменнік Уладзімір Галакціёнавіч Караленка.

Амга — важны транспартны цэнтр. Працуюць аўтобусная станцыя, рачная прыстань, мясцовы аэрапорт. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, гандаль, перапрацоўка мяса. Дзейнічае музей грамадзянскай вайны, пры ім — сталая музейная экспазіцыя «Старая Слабада».

Спасылкі правіць