Амеядскі халіфат

Амеядскі халіфа́т (араб. الخلافة الأموية‎‎) або Дама́скі халіфа́т — феадальная дзяржава, якая існавала з 661 па 750 год. Кіруючая дынастыя — Амеяды. Сталіца знаходзілася ў Дамаску. Глава дзяржавы — халіф, у руках якога была сканцэнтравана духоўная і свецкая ўлада, якая перадавалася па спадчыне. Афіцыйная мова — арабская. Валюта — залаты дынар і сярэбраны дырхем[1].

Гістарычная дзяржава
Амеядскі халіфат
араб. الخلافة الأموية‎‎
Белы сцяг
Белы сцяг
Халіфат Амеядаў да 750 годзе
Халіфат Амеядаў да 750 годзе
< 
< 
< 
 >
 >
661 — 750

Сталіца Дамаск
Мова(ы) Арабская мова
Афіцыйная мова арабская мова
Рэлігія Іслам
Грашовая адзінка Дынар
Плошча 15 000 000 км²
Насельніцтва каля 62 млн. чал. (арабы, персы, копты, берберы, сірыйцы, іспанцы і інш.)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Амеяды
Дамаскі халіф
 • 661—680 Муавія I ібн Абу Суф'ян
 • 680—683 Язід I ібн Муавія
 • 683—684 Муавія II ібн Язід
 • 684—685 Марван I ібн аль-Хакам
 • 685—705 Абдул-Малік ібн Мерван
 • 705—715 Аль-Валід I ібн Абдул-Малік
 • 715—717 Сулейман ібн Абдул-Малік
 • 717—720 Умар ібн Абдул-Азіз
 • 720—724 Язід II ібн Абдул-Малік
 • 724—743 Хішам ібн Абдул-Малік
 • 743—744 Аль-Валід II ібн Язід
 • 744 Язід III ібн аль-Валід
 • 744 Ібрахім ібн аль-Валід
 • 744—750 Марван II ібн Мухамад
Пераемнасць
Праведны халіфат

Абасідскі халіфат >

Кордаўскі эмірат >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Амеядскі халіфат працягнуў заваявальную палітыку Праведнага халіфата і заваяваў Паўночную Афрыку, частку Пірэнейскага паўвострава, Сярэднюю Азію, Сінд, Табарыстан і Джурджан[1].

Вярхоўным уласнікам усіх земляў халіфата выступала дзяржава, у распараджэнні якой знаходзіўся зямельны фонд заваяваных, канфіскаваных або тых, што пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы пасля смерці ўладальніка, які не меў прамога спадчынніка. Дзяржава спаганяла з землеўладальнікаў паземны падатак (ушр і харадж)[1].

Для цэнтралізацыі дзяржавы была адноўлена паштовая служба, створана цэнтральная казна і дзяржаўны архіў (дыван аль-хацім). Масавы пераход у іслам заваяваных народаў і працэс канцэнтрацыі ў руках мусульман земляў, якія належалі мясцоваму немусульманскаму насельніцтву, прывялі да рэзкага памяншэння дзяржаўных даходаў. У 700 годзе намесніка Ірака Хаджадж ібн Юсуф (694—714) апублікаваў закон, паводле якога новазвернутыя мусульмане не вызваляліся ад выплаты джызьі, а зямлі, якія перайшлі да мусульман, не вызваляліся ад выплаты хараджа. Гэта палажэнне было адменена халіфам Умарам ібн Абдул-Азізам у 718—719 гадах. Пераемнікі халіфа Умара аднавілі палітыку яго папярэднікаў, што выклікала новую хвалю антыамеядскіх выступленняў. У выніку паўстання пад кіраўніцтвам Абу Мусліма ўлада перайшла да Абасідаў[1].

Зноскі

Спасылкі правіць