Амур белы (Ctenopharyngodon idella) — рыба сямейства карпавых.

Амур белы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ctenopharyngodon idella Valenciennes in Cuvier and Valenciennes, 1844


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163537
NCBI  7959
EOL  212044

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 120 см, маса да 32 кг. Спіна зеленавата- або жаўтавата-шэрая, бакі цёмна-залацістыя, па краі лускі цёмны вобад. Бруха светла-залацістае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія больш светлыя.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ва Усходняй Азіі ад ракі Амур да Паўднёвага Кітая. Гадуюць на поўдні Украіны, у Малдове, Краснадарскім краі Расіі, Сярэдняй Азіі, дэльце Волгі і інш. На Беларусь завезены ў 1963 годзе, гадуюць у сажалкавых гаспадарках.

Асаблівасці біялогіі правіць

Полавая спеласць у 7—8 гадоў, пры даўжыні 65—70 см. У вадаёмах прыроднага арэала нераст пры тэмпературы вады 26—30 "С у чэрвені—ліпені, ікру адкладвае порцыямі ва быстрыні ў перыяд падняцця вады ў рацэ; плоднасць 350—500 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца зоапланктонам і водарасцямі, дарослыя — воднымі і затопленымі наземвымі раслінамі.

Літаратура правіць

  • Собалеў Ю. Амур белы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 108.