Амхара, амхарцы, амара (саманазва: አማራ) — народ у Эфіопіі. Жывуць пераважна ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй частцы Эфіопіі. Адносяцца да эфіопскай пераходнай расы. Амхарская мова паўднёвай падгрупы семіцкай групы афразійскай сям'і. Пісьменнасць на аснове ўласнай графікі. Вернікі: хрысціяне-монафізіты, ёсць каталікі, пратэстанты, мусульмане-суніты. Агульная колькасць - 27 696 тыс. (2014 г.)[1]

Амхара
(አማራ)
Агульная колькасць 27 696 тыс. (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Эфіопія
Мова амхарская
Рэлігія хрысціянства
Блізкія этнічныя групы аргоба, зэй

Традыцыйны занятак — пашаннае ірагацыйнае земляробства (збожжа). Развіта жывёлагадоўля (буйны і дробны рагаты скот, аслы, мулы), птушкагадоўля (куры), пчалярства, рамёствы (кавальства, ювелірнае, ганчарства, ткацтва).

Традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне — нагавіцы, тунікападобная кашуля з поясам і плашча-шама, упрыгожаныя вышыванкай.

Літаратура правіць

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.57 — 58

Зноскі