Аміка Асперціні (іт. Amico Aspertini; каля 1475, Балоння — 1552, Балоння) — італьянскі жывапісец і скульптар. Фарміраваўся пад уплывам майстроў ферарскай школы, імкнуўся да гратэску і мудрагелістых формаў.

Аміка Асперціні
Род дзейнасці мастак, скульптар, ілюмінатар рукапісаў, графік
Дата нараджэння 1475
Месца нараджэння
Дата смерці 1552[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Giovanni Aspertini[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аміка Асперціні з’яўляецца найбольш вядомым прадстаўніком балонскай дынастыі мастакоў. Бацька Аміка, Джавані Антоніа Асперціні і яго браты Леанела і Гвіда былі таксама мастакамі. Аміка спачатку вучыўся жывапісу ў свайго бацькі, потым працаваў падмайстрам у майстэрнях мастакоў Эрколе дэ Роберці, Ларэнца Коста і Франчэска Франча. На яго творчасць вялікі ўплыў аказаў жывапіс Паўночнай Еўропы, асабліва нямецкія і галандскія майстры. Па некаторых дадзеных, падчас сваёй паездкі ў Фларэнцыю Аміка пазнаёміўся з Філіпіна Ліпі. З 1496 па 1503 г. Асперціні працаваў у Рыме. Ёсць звесткі аб яго знаходжанні ў Луцы, Мантуі і Сіене.

У творчасці маладога мастака прасочваецца ўплыў антычных майстроў. Асперціні захапляўся працамі Мікеланджэла. Карціны Аміка Асперціні адрозніваюцца рознымі фантазіямі і спалучаюць у адзіны адметны стыль розныя мастацкія школы. З вялікім энтузіязмам Асперціні ўспрыняў ідэі маньерызму, які зараджаўся. Неўзабаве за ім зацвердзілася слава выдатнага мастака, які шукае ўласную дарогу ў мастацтве. Яго працы карысталіся вялікім поспехам у сучаснікаў, Аміка Асперціні атрымліваў вялікую колькасць заказаў. Высока шанаваліся і скульптурныя працы Асперціні.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.