Ана́дыр (руск.: Ана́дырь[2], чук.: Йъаайваам) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе.

Анадыр
руск. Анадырь, чук. Йъаайваам
Характарыстыка
Даўжыня 1150 км
Басейн 19 100 км²
Расход вады 2 160[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Станавы хрыбет
 • Месцазнаходжанне Анадырскае пласкагор’е
 • Каардынаты 67°03′02″ пн. ш. 170°50′47″ у. д.HGЯO
Вусце заліў Анемен
 • Месцазнаходжанне Анадырскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 64°52′40″ пн. ш. 176°14′00″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Анадырскі заліў → Берынгава мора
Краіна
Рэгіён Чукоцкая аўтаномная акруга
Код у ДВР 19050000112119000103602
physical
Анадыр (рака)
Анадыр (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Даўжыня ракі 1150 км, плошча вадазборнага басейна — 191 000 км². Анадыр бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Анадырскага пласкагор’я. Упадае ў заліў Анемен Анадырскага заліва Берынгава мора. У верхнім цячэнні даліна вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні рака носіць раўнінны характар, месцамі не мае аформленай даліны, разбіваецца на рукавы. У вусці шырыня да 7 км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 2160[1] м³/с, аб’ём сцёку[1] — 68,172 км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6[1] м/км. Замярзае рака ў кастрычніку, ледаход у канцы мая — пачатку чэрвеня.

У басейне ракі больш за 200 000[1] азёраў. Самае буйное — возера Краснае (плошча 458 км²)[1].

Прытокі: Кайвырвываам, Эргываам, Гальмыгыргываам, Янранайваам, Маравыльваам, Хаялгывеем, Пенвельвеем, Гарнастаевая, Анютва, Хапкачан, Тэлевеем, Сайбіна, Аўдзееўская, Хівалчын, Трактавая, Ерапольская, Руская, Сяргеева, Бярозавая 1-я, Бярозавая 2-я, Балаганчык, Траўка, Асінавая, Чукоцкая, Быстрая, Шчучая, Убіенка, Чыўмывеем і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Фролова Н. Л., Жук В. А. Анадырь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 27. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. Река Анадырь (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура правіць

  • Анадыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Анадырь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 27. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць