Аналагавае тэлебачанне

Аналагавае тэлебачанне — тэлевізійная сістэма, якая выкарыстоўвае для прыймання, вываду і перадачы выяваў і гуку аналагавы электрычны сігнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы механічнае тэлебачанне, выкарыстоўвалі аналагавыя сігналы, якія можна перадаваць як праз кабель, так і па радыё. Аналагаве тэлебачанне да сённяшняга часу з'яўляецца дамінуючым на эфірных наземных каналах у шматлікіх краінах свету.

Спыненне аналагавага вяшчання правіць

Сёння адбываецца пераход з аналагавага на лічбавае тэлебачанне. Многія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ужо спынілі або плануюць у найбліжэйшай будучыні спыніць тэлевяшчанне ў аналагавых стандартах. Галоўныя складанасці гэтага пераходу:

  • Працаёмкасць, вялікія кошты і нерэнтабельнасць пакрыцця трансляцыйнымі сістэмамі маланаселеных тэрыторый;
  • Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчання, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараў[1];
  • Нізкая рэкламная даходнасць лічбавага тэлевяшчання на пераходным этапе[2];
  • Інэртнасць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працуючымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкі[3]. Прымусова пазбавіць тэлебачання вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно з'яўляецца органам апавяшчэння ў надзвычайных сітуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Дата спынення вяшчання Краіна
1 верасня 2006 Люксембург
11 снежная 2006 Нідэрланды
1 верасня 2007 Фінляндыя
25 верасня 2007 Андора
29 кастрычніка 2007 Швецыя
27 мая 2008 Швейцарыя
12 чэрвеня 2009 ЗША
30 чэрвеня 2009 ФРГ
31 кастрычніка 2009 Данія
30 лістапада 2009 Нарвегія
3 красавіка 2010 Іспанія
31 снежня 2010 Славенія
7 чэрвеня 2011 Аўстралія
31 ліпеня 2011 Японія
31 жніўня 2011 Канада
30 лістапада 2011 Бельгія, Францыя
30 чэрвеня 2012 Чэхія
24 кастрычніка 2012 Ірландыя, Вялікабрытанія
31 снежня 2012 Балгарыя, Італія, Паўднёвая Карэя
23 ліпеня 2013 Польшча[4]
15 мая 2015 Беларусь[5]
31 снежня 2015 Філіпіны
29 чэрвеня 2016 Бразілія
1 верасня 2018 Украіна
14 кастрычніка 2019 Расія
2015  — 2020 Кітай[6]
2022 Мексіка[3]

Гл. таксама правіць

Зноскі