Аналагавы сігнал

Ана́лагавы сігна́л — сігнал даных, у якога кожны з прадстаўленых параметраў апісваецца функцыяй часу і бесперапыннай множнасцю магчымых значэнняў.

Аналагавыя сігналы апісваюцца бесперапыннымі функцыямі часу, таму аналагавы сігнал часам завуць кантынуальным сігналам. Аналагавым сігналам супрацьпастаўляюцца дыскрэтныя (квантаваныя, лічбавыя).