Ана́льны секс (ад лац.: anus — задні праход, заднепраходная адтуліна) — палавыя зносіны, здзейсненыя шляхам уводу пеніса ў анальную адтуліну.

Ілюстрацыя да санетаў П'етра Арэціна. Мастак Эдуар Анры Аўрыль.
Ілюстрацыя, якая адлюстроўвае анальны секс паміж гетэрасексуальнымі партнёрамі
Анальны секс паміж мужчынамі.

Абмежаванне тэрміна правіць

Анальны фістынг, анілінгус і ўвядзенне ў анус старонніх прадметаў з’яўляюцца анальнай стымуляцыяй, але не з’яўляюцца анальным сексам. Тым не менш, у гутарковай мове пад анальным сексам нярэдка разумеюць і гэтыя віды сексуальнай практыкі.

Гісторыя і распаўсюджванне правіць

Анальны секс сустракаецца ўжо на ранніх этапах развіцця чалавецтва. Вядомыя антычныя амфары з малюнкамі анальнага палавога акту. Існуюць карціны і літаратурныя творы, якія апісваюць анальны секс. З развіццём фатаграфіі і кіно, анальны секс стаў шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Анальны секс выкарыстоўваюць у выпадку немагчымасці або непажаданасці вагінальнага палавога акту (менструацыя, цяжарнасць, страх цяжарнасці, захворванні або адхіленні развіцця похвы, жаданне захаваць цнатлівасць і інш.), для пашырэння сексуальных адчуванняў або як знак адмысловых пачуццяў і даверу да партнёра.

Распаўсюджаны анальны секс і сярод мужчын-гомасексуалаў. У некаторых ізаляваных групах (месцы пазбаўлення волі) анальны секс з’яўляюцца адным з сродкаў устанаўлення і падтрымання ўладнай іерархіі. У некаторых выпадках анальны секс з’яўляецца сродкам ініцыяцыі або пасвячэння. Анальны секс можа выступаць як помста або сродак пакарання за правіннасць.

Існыя ў цяперашні час прадузятасці супраць анальнага сексу засноўваюцца, з аднаго боку, на тым, што на працягу гісторыі анальны секс разглядаўся як грэх або перверсія. З іншага боку, у заходняй культуры існуе стэрэатып стаўлення да анальнай вобласці як да бруднай.

У 2006 годзе, у ЗША 38,2 % мужчын ва ўзросце паміж 20 і 39 гадамі і 32,6 % жанчын ва ўросце паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сексам з прадстаўнікамі процілеглага полу. Дадзеныя паказчыкі некалькі падраслі ў параўнанні з 1992 годам, калі 25,6 % мужчын і 20,4 % жанчын ва ўзросце паміж 18 і 59 гадамі заявілі аб сваёй практыцы анальнага сексу.

Агульныя звесткі правіць

У анальным сексе адрозніваюць актыўнага і пасіўнага партнёра. Актыўным удзельнікам анальнага сукуплення завецца мужчына, які ўводзіць свой пеніс у анус партнёра. Пасіўным завецца, адпаведна, партнёр, які прымае, — мужчынскага або жаночага полу.

Вобласць анусу ў большасці людзей высокачуллівая і з’яўляецца важнай эрагеннай зонай. Адпаведна, стымуляцыя анусу можа выклікаць сексуальнае ўзбуджэнне. У пасіўных мужчын падчас анальнага сексу ажыццяўляецца ціск на прастату, што можа выклікаць дадатковае ўзбуджэнне і, як следства, аргазм, які апісваецца як не вельмі інтэнсіўны, але больш працяглы. У жанчын у некаторых позах можа адбывацца ціск на так званую зону Графенберга, што таксама прыводзіць да дадатковага ўзбуджэння. Актыўным мужчынам анальны секс можа дастаўляць больш задавальненняў, чым вагінальны, бо ціск прамой кішкі і сфінктарам анусу на пеніс звычайна істотна большы, чым ціск у вагіне.

Рызыка для здароўя і меры засцярогі правіць

Траўматызм правіць

Анальны секс можа прычыніць істотны боль або непрыемныя адчуванні ў выпадку, калі сфінктар ануса не досыць расслаблены або пеніс уводзіцца занадта хутка.

Паколькі слізістая абалонка прамой кішкі не прадукуе дастатковую колькасць змазкі, магчымыя адчуванні болі падчас фрыкцый. У некаторых выпадках магчымы крывацёкі з анусу.

У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, магчымыя траўмы прамой кішкі.

Інфекцыйныя захворванні правіць

Праз анальны секс могуць перадавацца ўзбуджальнікі розных інфекцыйных і венерычных захворванняў, напр.: СНІД, сіфіліс, гепатыт, ганарэя і інш.

Лічыцца, што шанц заразіцца СНІДам пры анальным сексе вышэй, чым пры вагінальным.

Апроч таго, нават у цалкам здаровага чалавека ў прамой кішцы прысутнічае мікрафлора, якая пры трапленні ў мочаспускальны канал можа быць прычынай такіх захворванняў, як урэтрыт.

Іншыя парушэнні здароўя правіць

Некаторыя даследчыкі лічаць верагодным павышэнне рызыкі ўзнікнення такіх захворванняў, як анальны рак і рак прамой кішкі, асацыяваных з інфекцыяваннем вірусам папіломы чалавека 16-га тыпу (выклікае таксама рак шыйкі маткі ў жанчын).

Супрацьпаказанні і меры засцярогі правіць

  • Пры наяўнасці пухлін або расколін задняга праходу або прамой кішкі варта адмовіцца ад анальнага сексу.
  • Падчас заняцця анальным сексам неабходна падтрымліваць славесны кантакт з партнёрам і спыніць зносіны ў выпадку ўзнікнення болевых адчуванняў.
  • Для абароны ад інфекцыйных захворванняў рэкамендуецца выкарыстаць прэзерватыў.
  • Паколькі мікрафлора кішэчніка можа выклікаць інфекцыйна-запаленчыя змены не толькі ва ўрэтры, але і ў вагіне, варта мяняць прэзерватыў пры змене анальнага сексу на вагінальны, а пасля сукуплення правесці гігіенічныя мерапрыемствы. У выпадку здзяйснення вагінальнага сексу пасля анальнага без правядзення гігіенічных мерапрыемстваў магчымыя болі ў вобласці вагіны.
  • Для здымання напружання гладкай мускулатуры анусу рэкамендуецца здзейсніць патугі, характэрныя для дэфекацыі.
  • Для бязбольнага ўводу пеніса неабходна выкарыстаць дастатковую колькасць змазкі (вазелін або іншы лубрыкант). У выпадку выкарыстання прэзерватыва неабходна абіраць змазкі на воднай аснове, якія не псуюць латэкс.
  • У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, варта выкарыстаць абмежавальныя кольцы.
  • Варта памятаць, што наяўнасць спермы ў прамой кішцы можа аказваць невялікі слабільны эфект.
  • Перад сексам рэкамендуецца ачысціць задні праход ад калавых мас і ў выпадку неабходнасці зрабіць клізму.
  • Некаторыя даследчыкі даказваюць, што сперма мае імунадэпрэсіўныя уласцівасці.

Заканадаўства і анальны секс правіць

У большасці краін свету практыка анальнага сексу ніяк не рэгламентаваная. Тым не менш, у шэрагу краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі існуюць законы, якія абмяжоўваюць або забараняюць тыя або іншыя формы анальнага сексу.

  • У Гаяне спроба анальнага сексу пагражае 2 гадамі зняволення, а закончаны акт — 10 гадамі турмы.
  • У Іране анальны секс паміж мужчынамі караецца смерцю. Гетэрасексуальны ж анальны секс не падсудны.
  • Законы Саудаўскай Аравіі таксама караюць мужчынскі гомасексуальны секс смерцю. Гетэрасексуальны анальны секс забаронены пад пагрозай турэмнага зняволення, штрафу або (для мужчын) збівання пугай.
  • На Ямайцы гомасексуальны анальны секс караецца 10 гадамі зняволення ў спалучэнні з катаргай.
  • У Кіргізіі да 2002 года анальны секс караўся зняволеннем на тэрмін да 20 гадоў. Закон на практыцы амаль не ўжываўся.
  • У Сінгапуры аральны і анальны секс забароненыя і караюцца 10 гадамі пазбаўлення волі або штрафам у памеры да 10 тыс. еўра. Выключэннем з’яўляюцца толькі адносіны ў паўнагадовых гетэрасексуальных парах.
  • Законы Інданезіі маюць аналагічнае пакаранне за аральны і анальны секс. На практыцы парушальнікі пераследуюцца рэдка.
  • У ЗША у некаторых штатах да 2003 года анальны секс быў забаронены. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павелічэння меры віны абвінавачанага ў выпадку больш цяжкіх сексуальных злачынстваў (згвалтаванне).
  • Законы Канады забараняюць анальны секс з асобамі, якія не маюць 18 гадоў, тым часам дазваляючы іншыя формы сексуальнай актыўнасці з 14 гадоў.

Гл. таксама правіць