Ананічы (Пухавіцкі раён)

Ана́нічы[1] (трансліт.: Ananičy, руск.: Ананичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Вёска
Ананічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
115 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244804001
Ананічы на карце Беларусі ±
Ананічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Ананічы (Пухавіцкі раён)
Ананічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Ананічы (Пухавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 24 км. на поўнач ад раённага центра, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Упамінаецца ў 1879 г. пры пераліку населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. у Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У пачатку 1930-цх гг. створаны калгас "Вызваленне", працавала кузня. У часы Другой сусветнай ваны з канца чэрвеня 1941 г. да 02.07.1944 г. акупіравана немецкімі войскамі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1897 — 66 двароў, 427 жыхароў
  • 1909 — 68 двароў, 460 жыхароў
  • 2002 — 58 двароў, 115 жыхароў

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць