Анатоль Андрэевіч Ананьеў

Анато́ль Андрэ́евіч Ана́ньеў (31 (18) жніўня 1900, станіца Варэнікаўская Таманскай акругі, цяпер Крымскі раён Краснадарскага края — 25 мая 1942, ГУЛАГ) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. Член ВКП(б) з 1919 г.

Анатоль Андрэевіч Ананьеў
Сцяг7-ы Другі сакратар ЦК КП(б)Б
30 сакавіка 1938 — 3 кастрычніка 1938
Папярэднік Аляксей Лявіцкі
Пераемнік Пётр Кальцоў
Сцяг1-ы Першы сакратар Віцебскага абкама КП(б)Б
11 сакавіка 1938 — 31 мая 1938
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Іван Стулаў
Сцяг Намеснік Старшыні СНК Беларускай ССР
8 верасня 1937 — красавік 1938
Кіраўнік урада Даніла Валковіч
Апанас Кавалёў
Сцяг1-ы Сакратар Мазырскага акружкама КП(б)Б
жнівень 1935 — верасень 1937
Нараджэнне 31 (18) жніўня 1900(1900-08-18)
Смерць 25 мая 1942(1942-05-25) (41 год)
Партыя КПСС
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, ваенны
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

У 19181933 у Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны[1]; прайшоў шлях ад радавога да намесніка начальніка палітаддзела дывізіі. З 1934 г. працаваў начальнікам палітаддзела МТС на Паўночным Каўказе. Са жніўня 1935 г. 1-ы сакратар Мазырскага акруговага камітэта КП(б)Б. З 8 верасня 1937[2] па красавіка 1938 гг. намеснік старшыні СНК БССР. У чэрвені — кастрычніку 1938 г. 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. У кастрычніку 1938 г. адкліканы аддзелам кіруючых партыйных органаў ЦК ВКП(б), пасля чаго сляды яго губляюцца.

Член ЦК у 19361938 і член Бюро ЦК КП(б)Б у 19371938 гг. Член ЦВК БССР у 19351938 гг. У 1940 г. Ананьеў незаконна рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 год зняволення. У 1954 г. пасмяротна рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Ананьев Анатолий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. О назначении тов. Ананьева А. А. заместителем Председателя Совета Народных Комиссаров БССР : постановление Центрального Исполнительного Комитета БССР от 8 сентября 1937 г. // Збор законаў i распараджэнняў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1938. — № 1. — С. 162

Літаратура правіць

  • Анатоль Андрэевіч Ананьеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 116. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Григорьев Г. Участник «мозырского дела» // Вечерний Минск. — 1993. — 21 мая;

Спасылкі правіць