Анатоль Барысавіч Антаневіч

матэматык

Анатоль Барысавіч Антаневіч (нар. 9 студзеня 1942, вёска Мелаватка, Валгаградская вобласць, РСФСР) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Метад функцыянальных раўнанняў у тэорыі краявых задач), прафесар (1991).

Анатоль Барысавіч Антаневіч
Дата нараджэння 9 студзеня 1942(1942-01-09) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ (1963), дзе і працуе. Навуковыя працы па функцыянальным аналізе і дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і нелакальна-краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).

Навуковыя працы правіць

  • Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я. Радынам);
  • Нелинейные дифференциальные уравнения: операторный подход. Мн., 1988;
  • Functional differential equations: I.C.-theory. New York, 1994. V. 1 (разам з А. Лебедзевым); 1998. V. 2 (разам з А. Лебедзевым і М. Белавусавым).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць