Анатоль Барысавіч Жукаў

вучоны, акадэмік Акадэміі навук СССР

Анатоль Барысавіч Жу́каў[2] (6 жніўня 1901, Харкаў — 22 верасня 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне лясной гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.

Анатоль Барысавіч Жукаў
Дата нараджэння 24 ліпеня (6 жніўня) 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1979(1979-09-22) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Харкаве. З сярэбраным медалём скончыў Харкаўскую другую мужчынскую казённую гімназію і ў 1919 годзе паступіў на лясны факультэт Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, які скончыў у 1923 годзе. Адначасова з вучобай у 1920—1921 гг. працаваў статыстам ва Упраўленні паўднёвых чыгунак і ў 1922—1923 гг. таксатарам у Харкаўскім губернскім упраўленні лясамі[3]. У 1923 годзе, пасля атрымання дыплома быў накіраваны ў Сумскую вобласць памочнікам ляснічага ў Трасцянецкім доследным лясніцтве[4]. У 1928 годзе прызначаны загадчыкам лесатэхнічным аддзелам Цэнтральнай лясной доследнай станцыі Украіны. У 1930—1937 гг. — загадчыка аддзелам лесаводства Украінскага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі і агралесаміліярацыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце.

У 1938 годзе А. Б. Жукаў прызначаны намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. У 1954—1956 гг. — намеснік дырэктара, дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. У 1948 годзе на вучоным савеце Інстытута лесу АН СССР абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Дубравы Украины и способы их восстановления». У 1956 годзе па запрашэнню акадэміка У. М. Сукачова А. Б. Жукаў перайшоў працаваць у Інстытут лесу, дзе ўзначаліў аддзел лесаводства. У 1959 годзе пад яго кіраўніцтвам Інстытут лесу АН СССР быў пераведзены ў Краснаярск і на яго аснове створаны Інстытут лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АН СССР (сучасны Інстытут лесу імя У. М. Сукачова Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук).

У 1966 годзе А. Б. Жукаў абраны сапраўдным членам АН СССР.

Памёр А. Б. Жукаў 21 верасня 1979 г. Пахаваны ў Маскве[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Вучонаму належаць працы па пытаннях біяцэналогіі дубовых лясоў, стварэння лесапалос, вырошчвання лясоў прамысловага значэння і інш. Ён займаўся вывучэннем лясоў Сібіры, у тым ліку лясоў басейна возера Байкал.

У 1972 годзе па ініцыятыве А. Б Жукава быў створаны Навуковы савет па праблемах лесу АН СССР. У 1954 і 1960 гг. ён узначальваў дэлегацыі СССР на сусветных лясных кангрэсах у Індыі і ЗША. У 1967—1979 гг. галоўны рэдактар часопіса «Лесоведение» і член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Лесное хозяйство». А. Б. Жукаў таксама ўваходзіў у склад навуковых саветаў Міністэрства лясной гаспадаркі СССР, Дзяржаўнага камітэта лясной гаспадаркі СССР[4], быў старшынёй Аб’яднанага вучонага савета па біялагічным навукам Сібірскага аддзялення АН СССР, членам прэзідыума Сібірскага аддзялення[4].

Двойчы (1970 і 1974 гг.) абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Быў дэпутатам мясцовых Саветаў.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Жукаў Анатоль Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 444.
  • Академик А. Б. Жуков и советское лесоводство (к 80-летию со дня рождения) // Лесоведение. — 1981. — № 6. (руск.)
  • Побединский А. В. Выдающийся учёный и организатор лесной науки // Лесн. хоз-во. — 1991. — № 7. (руск.)

Спасылкі правіць