Анатоль Міхайлавіч Дашко

Анатоль Міхайлавіч Дашко (нар. 25 студзеня 1960, г. Нясвіж, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Анатоль Міхайлавіч Дашко
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Мікалаевіч Румас
Раман Галоўчанка
Нараджэнне 25 студзеня 1960(1960-01-25) (64 гады)
Адукацыя
Дзейнасць гінеколаг
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.

Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, раённым гінеколагам установы аховы здароўя «Ганцавіцкая цэнтральная бальніца» Брэсцкай вобласці; клінічным ардынатарам кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом акушэрам-гінеколагам Брэсцкай радзільні; загадчык аддзялення аператыўнай гінекалогіі; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкі абласны радзільны дом».

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай кіравання аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай галіновага прафсаюза медыцынскіх працаўнікоў і ганаровым знакам федэрацыі прафсаюзаў.

Сям’я правіць

Жанаты, мае дачку і сына.

Спасылкі правіць