Анатоль Міхайлавіч Фоміч

беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч

Анато́ль Міха́йлавіч Фо́міч (1925, Беразіноневядома) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Анатоль Міхайлавіч Фоміч
Сцяг Другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
1972 — 1983
Папярэднік Антон Насілоўскі
Пераемнік Міхаіл Князюк
Нараджэнне 1925
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1925 годзе ў Бярэзіне. Член КПСС.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1948—1983 гг. — інструктар ЦК ЛКСМ Беларусі (1948—1951), інструктар ЦК УЛКСМ (1951), загадчык аддзела сельскай моладзі (1951—1954), другі(1954—1956), першы (1956—1959) сакратар Мінскага абласнога камітэта ЦК ЛКСМБ, першы сакратар Нясвіжскага райкама КПБ (студзень 1959 — красавік 1961), памочнік дырэктара па кадрах і побыце (красавік 1961 — верасень 1962), сакратар парткама Мінскага завода аўтаматычных ліній (верасень 1962 — снежань 1965), старшыня Савецкага райвыканкама (снежань 1965 — чэрвень 1967), першы сакратар Савецкага райкама КПБ горада Мінска (чэрвень 1967 — сакавік 1968), першы намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПБ (сакавік 1968 — снежань 1972), другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ (снежань 1972 — 1983). З 1983 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па працы.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9-га і 10-га скліканняў, членам ЦК КПБ. Дэлегат XXV і XXVI з’ездаў КПСС.

Памёр пасля 1985 года.

Спасылкі правіць