Анатоль Яўгенавіч Андрэеў

Анато́ль Яўге́навіч Андрэ́еў (1 (14) верасня 1916, Рагачоў26 сакавіка 2005, Мінск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР у 1963—1984 гадах. Герой Сацыялістычнай Працы (1976)[1].

Анатоль Яўгенавіч Андрэеў
1-ы міністр аўтамабільнага транспарту БССР
1963 — 1984
Папярэднік пасада створаная
Пераемнік Уладзімір Бародзіч
Нараджэнне 14 верасня 1916(1916-09-14)
Смерць 26 сакавіка 2005(2005-03-26) (88 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Зінаіда Сямёнаўна (нар. 1920)
Дзеці Валянціна (нар. 1945),
Міхаіл (нар. 1948).
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь

Замежныя ўзнагароды:

Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Ордэн Крыж Грунвальда III ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 (14) верасня 1916 года ў горадзе Рагачоў (цяпер Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначнага служачага.

У 1930 годзе скончыў 7 класаў школы. Працаваў пламбіроўшчыкам вагонаў на станцыі Жлобін (Гомельская вобласць). У 1933 годзе скончыў Аршанскую чыгуначную школу ФЗУ. Працаваў слесарам па рамонце паравозаў, качагарам, памочнікам паравознага машыніста, а з 1935 года — машыністам у паравозным дэпо станцыі Орша (Віцебская вобласць Беларусь). За выдатную працу быў узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку». Займаўся парашутным спортам у Аршанскім аэраклубе.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У чэрвені-жніўні года 1941 года, працуючы машыністам ў прыфрантавым раёне, удзельнічаў у перавозках войскаў і эвакуіруемай маёмасці, быў машыністам бронецягніка. У верасні 1941 года ў Маскве добраахвотна ўступіў у партызанскі атрад, які фарміруецца начальнікам паравознага дэпо станцыі Орша К. С. Заслонавым. 1 кастрычніка 1941 года атрад перайшоў лінію фронту ў Смаленскай вобласці і разгарнуў партызанскія дзеянні ў тыле ворага[1].

А. Я. Андрэеў быў у атрадзе намеснікам начальніка разведкі — намеснікам камісара атрада, а затым камісарам атрада[1]. У лістападзе лютым 1941—1942 года ў складзе дыверсійнай групы К. С. Заслонава прымаў актыўны ўдзел у падпольна-дыверсійнай дзейнасці на Аршанскім чыгуначным вузле, а затым у баях на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей. Стаў да таго часу камісарам аб’яднаных партызанскіх атрадаў Бягомльскага раёна. За час працы ў тыле ворага удзельнічаў у арганізацыі аварый 6 цягнікоў, вывядзення з ладу 170 паравозаў, водазабеспячэння Аршанскага чыгуначнага вузла і паваротнага круга ў дэпо. У верасні 1942 года ў складзе аб’яднаных атрадаў выйшаў праз лінію фронту ў размяшчэнне савецкіх войскаў.

У снежні 1942-сакавіку 1943 года, знаходзячыся ў распараджэнні Беларускага штаба партызанскага руху, займаўся фарміраваннем, навучаннем і падрыхтоўкай парашутна-дэсантнага партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі для дзеянняў у глыбокім тыле праціўніка[1]. 4 мая 1943 года разам з атрадам дэсантаваны ў тыл ворага. Да жніўня 1944 года ў якасці камісара і камандзіра гэтага атрада ваяваў на тэрыторыі Беластоцкай вобласці (цяпер — тэрыторыя Гродзенскай вобласці Беларусь).

Пасляваенны лёс правіць

Пасля поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ў канцы 1944 года быў накіраваны ў склад Камісіі ўпаўнаважанага Урада Беларускай ССР па перасяленню беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы, дзе прапрацаваў да заканчэння вайны. У маі 1945 года вярнуўся да сваёй прафесіі і стаў машыністам-інструктарам паравознага дэпо станцыі Мінск.

У 1946—1948 гадах — сакратар бюро партарганізацыі паравознага дэпо станцыі Мінск. Прыцягваўся да працы ў аператыўнай групе Саўнаркама рэспублікі па арганізацыі вывазу прамысловага абсталявання з Германіі ў Беларусь. У 1950 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу, а ў 1959 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна)[1].

Кіраўнік транспарту рэспублікі правіць

У 1950—1960 — загадчык аддзела транспарту, дарожнай гаспадаркі і сувязі Упраўлення справамі Савета Міністраў Беларускай ССР. У 1960—1961 — першы намеснік, а ў 1961—1963 — начальнік Галоўнага упраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР[1]. У 1963 годзе Галоўнае ўпраўленне было пераўтворана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР, і А. Я. Андрэеў быў прызначаны міністрам[1]. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў аж да выхаду на пенсію ў 1984 годзе.

У пачатку 1970-х гадоў пад яго кіраўніцтвам Міністэрства аўтамабільнага транспарту рэспублікі ўпершыню перайшло на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што дазволіла не толькі гарантаваць своечасовую выплату нарматыўных адлічэнняў у бюджэт, але і значна павысіць якасць работ і паслуг, знізіць іх сабекошт, палепшыць умовы працы і побыту транспартнікаў. Вынікі гэтага эксперыменту вывучаліся і шырока выкарыстоўваліся ў іншых галінах народнай гаспадаркі рэспублікі, а таксама ў шэрагу саюзных рэспублік.

За заслугі ў развіцці аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР, актыўную грамадскую дзейнасць і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны Андрэеву Анатолю Яўгенавічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1976 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

На пенсіі правіць

Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў працу Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы. У 1987—1994 — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета ветэранаў вайны і працы, з 1994 года — ганаровы старшыня Савета. У 1968—1988 — намеснік старшыні цэнтральнага праўлення Таварыства савецка-в’етнамскай дружбы і старшыня Беларускага аддзялення гэтага грамадства. З сакавіка 1987 года па красавік 1992 года з’яўляўся старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Член ЦК Кампартыі Беларусі, намеснік старшыні Рэвізійнай камісіі Кампартыі Беларусі. Народны дэпутат СССР у 1989—1991 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[1].

Жыў у Мінску. Памёр 26 сакавіка 2005 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

 
Магіла Анатоля Андрэева на Усходніх могілках

Узнагароды правіць

Ганаровыя званні правіць

Памяць правіць

У Мінску на доме (вуліца Якуба Коласа, дом 7), у якім жыў А. Я. Андрэеў, 17 лістапада 2006 года ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія правіць

Андреев А.Е. Былое. Воспоминания бывшего командира партизанского отряда. — Минск, 2004. — 248 с. — ISBN 985-6544-52-1.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Андреев Анатолий Евгеньевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Спасылкі правіць