А́нджэй Струмі́ла (польск.: Andrzej Strumiłło; 23 кастрычніка 1927[4], Вільня[5] — 9 красавіка 2020, Сувалкі[6]) — польскі мастак беларускага паходжання, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменнік, сцэнограф. Лаўрэат залатога медаля «За заслугі ў культуры Gloria Artis»[7].

Анджэй Струміла
польск.: Andrzej Strumiłło
Фатаграфія
Анджэй Струміла (2013)
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1927(1927-10-23)[1] ці 23 кастрычніка 1928(1928-10-23)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2020(2020-04-09)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, паэт, пісьменнік, графік, рысавальнік, сцэнограф, фатограф, скульптар
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні[8]. Дзяцінства правёў у родным засценку маці — Суданах пад Свянцянамі[9]. Да Другой сусветнай вайны быў міністрантам у касцёле Святых Пятра і Паўла на Антокалі. Навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе пластычных мастацтваў у Лодзі, а ў 1950 годзе атрымаў дыплом выпускніка Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве.

У 1949—1953 працаваў асістэнтам у абодвух вучылішчах. З 1956 года праектаваў выставачныя павільёны для Польскай гандлёвай палаты.

У 1977—1980 — кантрактны прафесар Кракаўскай АПМ, у 1987—1988 — выкладчык сувалкаўскай філіі Акадэміі каталіцкай тэалогіі. У 1982—1984 займаў пасаду кіраўніка графічнай майстэрні пры сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Польшчу, пасяліўся на Чорнай Ганчы, «каб быць бліжэй да Вільні»[4][9].

Памёр раніцай 9 красавіка 2020 года ў Сувалках[8]. 15 красавіка пасля жалобнай імшы, якую адслужылі ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віграх, урна з прахам мастака была пахаваная на парафіяльных могілках у Магдалянове[pl].

Творчасць правіць

Выдаў два зборнікі паэзіі: Moje і Jak. У 2008 годзе выйшаў збор артыкулаў і ілюстрацый Factum est (лац.: Стала так), а ў 2009 — «Ja. Poezje wybrane». Разам з Чэславам Мілашам і Томасам Венцлавам быў ініцыятарам выдання «Кнігі Вялікага Княства Літоўскага» — зборніку эсэ беларускіх, літоўскіх і польскіх аўтараў.

У 2008 годзе ў Сувалках адкрылася галерэя мастака, дзе выстаўленыя карціны, скульптуры, фотаздымкі і рысункі Анджэя Струмілы[10][11].

Дачыненні з Беларуссю правіць

У Беларусі неаднаразова праходзілі выстаўкі Струмілы. Падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2017 годзе ён падкрэсліў, што з’яўляецца «грамадзянінам ВКЛ» і лічыць Беларусь сваёй Бацькаўшчынай.

  Беларусь, мінская зямля — гэта мая Бацькаўшчына. Мой дзед і мой бацька нарадзіліся ў Мінску. Я ў Мінску сам бываў, ёсць у мяне сябры, аўтары, дзеячы культуры. Беларуская мова вельмі блізкая майму сэрцу.  

Памяць правіць

Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра Анджэя Струмілу прызнаны найлепшай сярэднеметражнай стужкай на фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме[8].

Узнагароды правіць

  • Прэмія Міністэрства культуры і мастацтва II ступені (1969)
  • Дзяржаўная прэмія II ступені (1974)

Зноскі

  1. Andrzej Strumiłło // https://artsandculture.google.com/entity/wd/g120pt87c
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Беларуская служба Радыё «Свабода» — 1954. Праверана 9 красавіка 2020.
  4. а б «Znad East River nad Czarną Hańczę» — artykuł w GAZECIE Dzienniku Polonii w Kanadzie (польск.)
  5. Notatka w portalu FilmPolski.pl (польск.)
  6. У Польшчы памёр вядомы мастак Анджэй Струміла, які называў Беларусь сваёй Бацькаўшчына. Людзі. Радыё «Свабода» (9 красавіка 2020). Праверана 9 красавіка 2020.
  7. Andrzej Strumiłło (польск.). UM Suwałki. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2013. Праверана 16 красавіка 2020.
  8. а б в Памёр Анджэй Струміла. Вядомы мастак, які лічыў Беларусь сваёй Бацькаўшчынай https://nashaniva.by/?c=ar&i=249644
  9. а б Wywiad przeprowadzony przez National Geographic (польск.)
  10. Centrum Sztuki Współczesnej — Galeria Andrzeja Strumiłły w Suwałkach (польск.)
  11. Powstało Centrum Sztuki Współczesnej — Galeria Andrzeja Strumiłły. wp.pl (23 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2008. Праверана 16 красавіка 2020.

Спасылкі правіць