Андрэеўка (Акцябрскі раён)

Андрэ́еўка[2] (трансліт.: Andrejeŭka, руск.: Андреевка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Вёска
Андрэеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
1[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247313
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240832001
Андрэеўка на карце Беларусі ±
Андрэеўка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Андрэеўка (Акцябрскі раён)
Андрэеўка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Андрэеўка (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 21 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 4 км на ўсход ад Чырвонай Слабады, у 250 км ад Гомеля, у 15 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Водная сістэма правіць

Рака Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода правіць

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сістэма правіць

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Чырвоная Слабада.

Інфармацыя правіць

Планіроўка — кароткая, крывалінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. Напачатку XIX стагоддзя засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па стане на 1885 год у вёсцы дзейнічала царква. У пачатку XX ст. у сумесным уладанні мяшчан А. Більдзюлевіч, Ф. Савіцкага, С. Бараноўскага і інш.

З 1921 года ў вёсцы працавала школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», працавалі 2 гамарні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 4 двары і забілі 14 жыхароў; 11 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1885 год — 15 двароў, 130 жыхароў.
  • 1908 год — 16 двароў, 180 жыхароў.
  • 1916 год — 25 двароў.
  • 1920 год — 128 жыхароў.
  • 1925 год — 175 жыхароў.
  • 1940 год — 27 двароў.
  • 1959 год — 114 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 13 двароў, 19 жыхароў.
  • 2004 год — 2 двары, 4 жыхары.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць