А́ндрэйс Пу́мпурс (лат.: Andrejs Pumpurs; 10 верасня (22 верасня1841, хутар Кейраны, Ліелюмправа, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 23 чэрвеня (6 ліпеня1902, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя) — латышскі паэт, найбольш вядомы дзякуючы стварэнню эпічнага твору «Лачплесіс» і бачны дзеяч руху младалатышы. Таксама прымаў удзел добраахвотнікам у вайне на баку Сербіі супраць Асманскай імперыі ў 1876 годзе, а таксама служыў афіцэрам у расійскім войску. Быў заўзятым прапагандыстам латышскай культуры.

Андрэйс Пумпурс
лат.: Andrejs Pumpurs
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 верасня (4 кастрычніка) 1841[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (19) ліпеня 1902 (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, афіцэр
Гады творчасці з 1869
Жанр эпас
Мова твораў латышская
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў адным з трох дзяцей з сям’і малазямельнага селяніна. Не маючы магчымасці працягнуць сваю адукацыю пасля завяршэння трохгадовага курсу з-за беднасці сваёй сям’і, быў вымушаны працаваць каморнікам і рабіць брудную працу са сваім бацькам. Пумпурс захапляўся латышскай вуснай традыцыяй, асабліва моцна яму падабаліся легенды. Свае першыя вершы і раннія накіды эпасу былі напісаны ў Пебалзе, сельскім цэнтры латышскай адукацыі і культурнага жыцця паміж 1867 і 1872 гадамі.

Пасля кароткага перыяду ў Рызе ён з’ехаў у Маскву ў 1876 годзе, дзе пазнаёміўся са славянафіламі Іванам Аксакавым і ​​Міхаілам Катковым. Пумпурс стаў трэцім латышскім добраахвотнікам, які змагаўся за Сербію з іншымі расійскімі саюзнікамі супраць туркаў. Ваенная кар’ера вымусіла яго з’ехаць у Севастопаль, а затым у Адэсу, дзе ён атрымаў адукацыю афіцэра. У 1882 годзе ён вярнуўся на радзіму, дзе браў удзел у таемных сустрэчах руху нарадавольцаў. З 1895 года ён працаваў інтэндантам у Дзвінску. Памёр праз рэўматызм, пахаваны на Вялікіх могілках у Рызе.

Памяць правіць

 
Бюст у скверы Пумпурса (Даўгаўпілс)
 
Паштовая марка СССР, 1961
  • Імем Андрэйса Пумпурса названы вуліцы ў Рызе і шматлікіх іншых гарадах Латвіі.
  • У цэнтры Даўгаўпілса ў скверы, які носіць імя паэта, пастаўлены помнік (скульптар Волкава).
  • У Ліелвардэ адкрыты музей паэта.
  • У 1961 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пумпурсу.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Пумпур Андрей Индрикович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Viktors Hausmanis, ed.: Latviešu rakstniecība biogrāfijās. Rīga: LZA, 1992.
  • Anita Rožkalne, project manager: Latviešu rakstniecība biogrāfijās. 2., rev. und erw. Aufl.- Rīga: Zinātne, 2003.
  • Teodors Zeiferts: Latviešu rakstniecības vēsture. Rīga: 1922.
  • Arveds Švābe: Latvijas vēsture 1800—1914. Uppsala: Daugava, 1958.
  • Arveds Švābe, ed.: Latvju enciklopēdija. Stockholm: Trīs Zvaigznes, 1952—1953.

Спасылкі правіць