Андрэй Іванавіч Цёмкін

Андрэ́й Іва́навіч Цё́мкін (17 мая 1902, п. Ветранка — 3 студзеня 1981) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч.

Андрэй Іванавіч Цёмкін
Сцяг3-і Старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Мінскай вобласці
студзень 1939 — студзень 1941
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Папярэднік Апанас Кавалёў
Пераемнік Фёдар Сіляеў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР
1937 — 1938
Кіраўнік урада Апанас Кавалёў
Нараджэнне 17 мая 1902(1902-05-17)
п. Ветранка (цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці)
Смерць 3 студзеня 1981(1981-01-03) (78 гадоў)
Партыя УКП(б) (1924)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры (1932).

Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. З 1922 года на савецкай і партыйнай рабоце. З 1932 года на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, з 1935 года ў Аб'яднанай беларускай ваеннай школе—пампаліт[1].

У 1937—1938 гадах — 1-ы намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР.

У студзені 1939 года быў прызначаны Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці, праз год стаў Старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 1941—1946 гадах — у Чырвонай Арміі: начальнік палітаддзела тылу 6-й гвардзейскай арміі[1].

З 1946 года быў прызначаны начальнікам Упраўлення па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.

З 1950 года — намеснік міністра камунальнай гаспадаркі БССР, у 1958—1959 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пры Савеце Міністраў БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання.

Зноскі

  1. а б Долготович Борис Дмитриевич. Объединённая Белорусская военная школа — кузница кадров. — Мн: Беларус.Энцыкл.імя П. Броўкі, 2011. — С. 37. — 128 с. — 2 000 экз.

Літаратура правіць

  • Тёмкин Андрей Иванович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 621. — 737 с.