Андрэй Іванавіч Швед

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Андрэй Іванавіч Швед (нар. 21 красавіка 1973, Глушкавічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь з 9 верасня 2020 года.

Андрэй Іванавіч Швед
9-ы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
з 9 верасня 2020
Папярэднік Аляксандр Уладзіміравіч Канюк
старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь[d]
22 красавіка 2013 — 9 верасня 2020
Пераемнік Аляксей Аляксандравіч Волкаў
Нараджэнне 21 красавіка 1973(1973-04-21) (50 гадоў)
Бацька Іван Васільевіч Швед[d]
Маці Зінаіда Сямёнаўна Швед[d]
Дзеці Кірыл Андрэевіч Швед[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2022) і доктар навук
Навуковае званне
Дзейнасць юрыст, дзяржаўны служачы
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Узнагароды
юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» ордэн Айчыны III ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн Пашаны медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «160 год пажарнай службе Беларусі» юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «100 год унутраным войскам МУС Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi» юбілейны медаль «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Доктар юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія правіць

Андрэй Іванавіч Швед нарадзіўся 21 красавіка 1973 года ў весцы Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Бацька Іван Васільевіч працаваў дырэктарам школы, маці Зінаіда Сямёнаўна працавала настаўніцай матэматыкі ў гэтай жа школе. У сям’і, акрамя Андрэя, нарадзіліся старэйшая сястра Анжэла і малодшы брат Алег. У канцы 1970-х гадоў бацька загінуў у аўтамабільнай аварыі падчас паездкі на радзіму жонкі ў Магілёўскую вобласць. Неўзабаве маці разам з дзецьмі пераехала ў Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Сястра Анжэла — намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама.

У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1996—1998 гадах працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска.

У 1998—2006 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах працаваў пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў. У 1999—2003 гадах працаваў старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў і выкананнем законаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2003—2004 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2004—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2005—2006 гадах працаваў начальнікам упраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязей Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[3].

У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы», стаўшы кандыдатам юрыдычных навук.

З 2006 па 2010 год працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2011 гадах працаваў намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся кіраўніком следчай групы па справе аб выбуху ў мінскім метро ў 2011 годзе[4].

З 2012 года па 22 красавіка 2013 года працаваў першым намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 22 красавіка 2013 года[5] па 9 верасня 2020 года працаваў Старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У 2016 годзе абраны старшынёй Беларускай федэрацыі воднага пола[6].

9 верасня 2020 года прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[7].

Санкцыі ЕС і іншых краін правіць

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх Еўрапейскім Саюзам былі накладзеныя санкцыі[8][9]. У 2012 годзе Рада Еўрапейскага саюза прызнала Шведа адказным за ініцыяванне ў 2011 годзе па запыце КДБ расследавання справы Алеся Бяляцкага, кіраўніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», які абараняў і аказваў дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у сувязі з выбарамі 19 снежня 2010 года і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі[10].

17 снежня 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[11][12]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Швед як генеральны пракурор Беларусі адказны рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, у прыватнасці, за шматлікія крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, лідараў апазіцыі і журналістаў ды публічныя заявы з пагрозамі ўдзельнікам «несанкцыянаваных акцый»[11]. З-за гэтага жа Шведа ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14], Швейцарыя[15][16]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[17].

Таксама Швед знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[18].

8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года[19].

Сям’я правіць

  • Сын — Кірыл Андрэевіч Швед, скончыў юрыдычны факультэт БДУ.
  • Брат — Алег Іванавіч Швед, дырэктар РУП «Белтэхнацэнтр»[20].
  • Сястра — Анжэла Іванаўна Раемская, намеснік старшыні Лагойскага раённага выканаўчага камітэта[21].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б https://www.belta.by/president/view/andrej-shved-naznachen-genprokurorom-belarusi-406068-2020/
  2. Отец погиб молодым, сестра — зампред Логойского райисполкома. Что ещё известно о новом генпрокуроре Андрее Шведе и его семье
  3. Александр Лукашенко назначил нового Генерального прокурора Беларуси
  4. 11 апреля Александр Лукашенко провел экстренное совещание в связи со взрывом на станции метро Октябрьская
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2013 года № 203 «О назначении А. И. Шведа Председателем Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь»
  6. Вице-премьер Михаил Русый возглавил федерацию конного спорта(недаступная спасылка)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 9 сентября 2020 года № 341 «Об А. И. Шведе»
  8. Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено)(недаступная спасылка) (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
  9. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
  10. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  11. а б Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  12. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  13. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  14. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  15. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  16. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  17. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  18. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  19. ШВЕД Андрій Іванович
  20. Медтехноцентр РУП Архівавана 26 верасня 2021.
  21. Заместители председателя. Логойский районный исполнительный комитет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
  22. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 года № 172 «Аб узнагароджанні А. І. Шведа ордэнам Пашаны»
  23. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 января 2013 года № 32 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)