Андрэй Аляксандравіч Богуш

Андрэ́й Алякса́ндравіч Бо́гуш (11 ліпеня 1925 — 21 ліпеня 2009) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Андрэй Аляксандравіч Богуш
Дата нараджэння 11 ліпеня 1925(1925-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 2009(2009-07-21) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ф.І. Фёдараў
Узнагароды * Дзяржаўная прэмія БССР (1988)

Біяграфія правіць

Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў мястэчку Карэлічы Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі, атрымаў залаты медаль. У 1947 годзе паступіў на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ. У 1952 годзе скончыў БДУ з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага працаваў настаўнікам фізікі СШ № 8 у Магілёве, а з 1953 года — выкладчыкам і пазней старэйшым выкладчыкам фізікі Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1957 годзе Андрэй Аляксандравіч Богуш вырашыў паступіць у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне каварыянтных метадаў у тэорыі элементарных часціц» абараніў у 1963 годзе. У 1974 годзе Андрэй Аляксандравіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Канечныя ператварэнні груп сіметрыі і іх прадстаўленняў у тэорыі элементарных часціц» — першую ў Беларусі ў галіне фізікі элементарных часціц. Аўтар больш як 300 навуковых прац. У 1980 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 1978 да 2004 узначальваў створаную ім лабараторыю фізікі высокіх энергій. Потым — галоўны навуковы супрацоўнік інстытута. Адначасова з даследчыцкай дзейнасцю з 1961 да 1997 года (з 1976 на пасадзе прафесара) працаваў на кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ. Чытаў агульны курс квантавай механікі, спецыяльныя курсы па класічнай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, тэорыі груп у фізіцы, калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў і 4 дактароў фізіка-матэматычных навук.

Навуковыя працы правіць

  • А. А. Богуш, Л. Г. Мороз. Введение в теорию классических полей. — Мн.: Наука и техника, 1968; — М.: УРСС, 2004.
  • А. А. Богуш. Введение в полевую теорию элементарных частиц. — Мн.: Наука и техника, 1981.
  • А. А. Богуш. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. — Мн.: Наука и техника, 1987; — М.: УРСС, 2003.
  • А. А. Богуш. Очерки по истории физики микромира. — Мн.: Наука и техника, 1990; — М.: УРСС, 2004.

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. № 3, 2000 (С. 137—138)

Літаратура правіць

  • Андрэй Аляксандравіч Богуш : да 80-годдзя са дня нараджэння / НАН Беларусі, ІФ імя Б. І. Сцяпанава, ЦНБ імя Я.Коласа. — Мн.: Принтлайн, 2005. — 114 с. (руск.)
  • Бібліяграфія прац А. А. Богуша. — Мн.: ИФ НАНБ. 2000. — 46 с. (руск.)

Спасылкі правіць