Андрэй Віктаравіч Мярзлікін

Андрэй Віктаравіч Мярзлікін (руск.: Андрей Викторович Мерзликин; нар. 8 лістапада 1968, Ліпецк, СССР) — расійскі памежнік, Герой Расійскай Федэрацыі, намеснік начальніка 12-й памежнай заставы Маскоўскага пагранічнага атрада Групы расійскіх памежных войскаў у Рэспубліцы Таджыкістан.

Андрэй Мярзлікін
руск.: Андрей Викторович Мерзликин
Дата нараджэння 8 лістапада 1968(1968-11-08) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
 Расія
Род войскаў Памежныя воскі
ФСБ РФ
Гады службы 1986—сучаснасць
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 12-я памежная застава Маскоўскага пагранічнага атрада Групы расійскіх памежных войскаў у Рэспубліцы Таджыкістан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
Order "For Merit to the Fatherland", 4th class with Swords ордэн Мужнасці Order of Military Merit медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і ваенная кар’ера правіць

Нарадзіўся 8 лістапада 1968 г. у горадзе Ліпецку, рускі па нацыянальнасці. Скончыўшы сярэднюю школу № 17, паступіў у Ліпецкі металургічны інстытут. У 1986 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Памежныя войскі КДБ СССР. Служыў у Маскве на асобным кантрольна-прапускным пункце ў аэрапорце «Шарамеццева». Падчас тэрміновай службы ў 1987 годзе паступіў у Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча памежных войскаў, якое скончыў у 1992 годзе. Пасля заканчэння вучылішча служыў на Далёкім Усходзе, будучы начальнікам памежнай заставы «Іня». У 1993 годзе пераведзены ў Таджыкістан на пасаду намесніка начальніка 12-й заставы Маскоўскага пагранатрада Групы расійскіх пагранічных войскаў у Таджыкістане.

Бой 13 ліпеня 1993 года правіць

13 ліпеня 1993 года 14 груп баевікоў агульнай колькасцю да 250 чалавек з афганскай і таджыкскай тэрыторыі адначасова напалі на 12-ю заставу Маскоўскага пагранатрада. 45 памежнікаў і 3 мотастралкоў прынялі няроўны бой. Лейтэнант Мярзлікін прыняў камандаванне на сябе. У няроўным баі загінула больш за палову абаронцаў заставы, становішча пагаршала недахоп баепрыпасаў, таму Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да асноўных сіл з акружэння. Вырвацца атрымалася 18 байцам, усе былі або паранены, або кантужаны.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1050 ад 19 ліпеня 1993 года лейтэнанту Мярзлікіну Андрэю Віктаравічу было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.

Далейшая служба правіць

У далейшым працягваў службу ў пагранічных войсках РФ.

У званні генерал-маёра[1][2] выконваў абавязкі намеснік начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам 2-й службы ФСБ Расіі (г. Пяцігорск)[3].

У кастрычніку 2021 года павышаны да генерал-лейтэнанта[4].

Узнагароды правіць

  • Герой Расійскай Федэрацыі (19 ліпеня 1993 года, медаль № 16);
  • ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені з мячамі;
  • 2 ордэны Мужнасці;
  • ордэн «За ваенныя заслугі»;
  • медалі, у тым ліку:
    • медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені з мячамі,
    • медаль «235 гадоў горада Пяцігорск»,
    • іншыя медалі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць