Андрэй Гаштольд

староста віленскі і крэўскі

Андрэй Гаштольд (? — пасля 1404) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Андрэй Гаштольд
староста віленскі
Пераемнік Клеменс Маскажэўскі[d]
староста крэўскі[d]
1398 — 1401
Нараджэнне 1342
Смерць 1410
Род Гаштольды
Бацька Гаштольд
Дзеці Ян Гаштольд і Талівойш Гаштольд[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Гаштольдаў герба «Габданк». Відаць, сын Гаштольда. Стараста віленскі ў 1387 і крэўскі ў 1398—1401 гадах[1]. Адзін з найбольш уплывовых радных паноў[2].

Удзельнічаў у падпісанні Салінскага дагавора 1398, Віленскага акта уніі ВКЛ з Польшчай 1401, Рацёнжскага дагавора 1404[1].

Верагодна, валодаў маёнткам Геранёны (пазней Мураваныя Геранёны), які стаў рэзідэнцыяй роду[2].

Сям’я правіць

У шлюбе з дачкой Міхаіла Адванца з Бучача  (руск.), заснавальніка роду Бучацкіх  (укр.), меў сына Яна (Івашку). Таксама меў сыноў Талівойша, Пятра (у 1440 намеснік слонімскі)[1] і дачку, жонку пана Яна Даўгірда[2].

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Зноскі

  1. а б в Валерый Пазднякоў. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  2. а б в Нарбут А. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.

Літаратура правіць