Андрэй Дзмітрыевіч Васільеў

расійскі футбаліст

Андрэй Васільеў (нар. 11 лютага 1992, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна.

Футбол
Андрэй Васільеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Дзмітрыевіч Васільеў
Нарадзіўся 11 лютага 1992(1992-02-11)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 184 см
Вага 81 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
2009—2010 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0 (0)
2012—2015 Расія Растоў 3 (0)
2013   Расія Дынама (Санкт-Пецярбург) 19 (0)
2014—2015   Расія Арсенал (Тула) 15 (0)
2015—2016 Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 26 (1)
2017 Расія Чайка (Песчанакопскае) 32 (1)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 38 (1)
2019 Беларусь Гомель 14 (0)
2020— Беларусь Нёман (Гродна) 80 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Расія Расія (да 19) 9 (0)
2013 Расія Расія (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

З сямі гадоў займаўся футболам у структуры санкт-пецярбургскага «Зеніта», з 2010 года пачаў выступаць за яго моладзевую каманду. У студзені 2012 года перайшоў у «Растоў», у складзе якога 11 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Крылаў Саветаў» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым выступаў у асноўным за моладзевую каманду растаўчан.

Улетку 2013 года быў аддадзены ў арэнду санкт-пецярбургскаму «Дынама», за якое гуляў у ФНЛ, а ў студзені 2014 года на правах арэнды перабраўся ў тульскі «Арсенал». Аднак, у сакавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2013/14, па выніках якога клуб упершыню ў гісторыі выйшаў у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2014/15 гуляў за «Арсенал» у Прэм’ер-лізе, спачатку быў асноўным абаронцам, але пазней страціў месца ў складзе.

У сезоне 2015/16 выступаў за «Зеніт-2» у ФНЛ. У пачатку 2017 года далучыўся да клуба «Чайка» з сяла Песчанакопскае, за які выступаў у трэцім расійскім дывізіёне. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года стаў капітанам каманды.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[5] і неўзабаве папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог «Нёману» заняць пятае месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. 16 ліпеня 2022 года падчас матча з «Віцебскам» у сутыкненні з Русланам Цеверавым атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, быў дастаўлены ў рэанімацыю і праапераваны[8]. Да канца 2022 года не з’яўляўся на полі, у сезоне 2023 вярнуў месца ў складзе. У студзені 2024 года прапусціў пачатак падрыхтоўкі да новага сезона па сямейных абставінах, у лютым 2024 года вярнуўся да трэніровак з «Нёманам»[9] і хутка падоўжыў кантракт з клубам[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Andrey Vasiljev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcneman.by/by/komanda/main/646.html
  3. Минское "Торпедо" подписало российского защитника (руск.). football.by (20 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. Российский защитник Андрей Васильев сменил столичное "Торпедо" на "Гомель" (руск.). football.by (14 ліпеня 2019). Праверана 14 ліпеня 2019.
  5. 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.
  6. Экс-защитник "Гомеля" Васильев перешел в "Неман" (руск.). football.by (28 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  7. Российский защитник Андрей Васильев продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 27 лютага 2021.
  8. Защитнику "Немана" Андрею Васильеву была сделана операция, игрок находился в реанимации (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 7 лютага 2024.
  9. Андрей Васильев вернулся к тренировкам в составе "Немана" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  10. Андрей Васильев продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.

Спасылкі правіць