Андрэй Маркавіч Ганчарэнка

Андрэй Маркавіч Ганчарэ́нка[1] (2 студзеня 1933, в. Версанка, Крупскі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2021) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[2]

Андрэй Маркавіч Ганчарэнка
Дата нараджэння 2 студзеня 1933(1933-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 2021(2021-10-19) (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Іванавіч Фёдараў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Біяграфія правіць

A. М. Ганчарэнка нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы ў 1951 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1956 годзе і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру Інстытута фізікі АН Беларусі[2].

З 1959 года працуе ў Інстытуце фізікі АН Беларусі. З 1970 года A. M. Ганчарэнка займае пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з’яўляецца кіраўніком Магілёўскага аддзялення інстытута, адначасова з 1982 загадвае лабараторыяй. У 1987 годзе абіраецца галоўным вучоным сакратаром АН Беларусі (да 1997 года) і вяртаецца ў Мінск. Адначасова ў 19912004 гадах кіруе Аддзелам аптычных праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2004 года загадчык лабараторыі, з 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

A. M. Ганчарэнка чытаў курсы лекцый для студэнтаў МДУ імя М. В. Ламаносава, БДУ, ГДУ, Магілёўскага педінстытута і Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 17 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый. Таксама ён уваходзіць у рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы A. M. Ганчарэнка прысвечаны фізічнай і інтэгральнай оптыцы  (руск.), а таксама квантавай электроніцы[2]. Ім былі дэталёва вывучаны ўласцівасці кругавых аптычных восяў паглынальных крышталяў і крышталічных пласцінак, паверхняў паказчыкаў праламлення і каэфіцыентаў паглынання.

Ён пабудаваў тэорыю анізатропных дыэлектрычных хваляводаў  (руск.) і святлаводаў  (руск.), выявіў ўплыў анізатрапіі на тыпы хваляў, лакалізацыю энергіі і крытычныя частоты хваляводаў, дэталёва вывучыў ізатропныя і крышталічныя планарныя хваляводы інтэгральнай оптыцы  (руск.), згасанне і ўзмацненне святла ў тонкаплёнкавых хваляводах, разгледзеў хваляводныя ўласцівасці неаднародных тонкаплёнкавых слаёў і вызначыў характарыстыкі уласных мод неаднароднага святлавода[2]. Таксама былі вывучаны асаблівасці ўзмацнення хваль у іх, атрыманы высакаякасныя аптычныя хваляводы і валокны. Прапанаваны і новы клас арганічных злучэнняў, перспектыўных для стварэння хваляводаў.

Пасля з’яўлення лазераў паўстала неабходнасць ва ўзгодненай тэорыі распаўсюджвання магутных пучкоў святла ў розных асяроддзях. A. M. Гончаренко разгледзеў гэтыя пытанні, прааналізаваў асаблівасці распаўсюджвання гаўсавых эліптычных пучкоў у лінзападобных анізатропных і актыўных асяроддзях[2].

У цяперашні час A. M. Ганчарэнка з супрацоўнікамі займаюцца стварэннем алгарытмаў паралельнай лічбавай апрацоўкі і перадачы інфармацыі цалкам аптычнымі метадамі, распрацоўкай новых прынцыпаў стварэння адпаведных інтэгральна-аптычных сістэм, а таксама даследаваннем перспектыўных нелінейных нанакампазітных  (руск.) матэрыялаў. Асобную цікавасць уяўляюць даследаванні, прысвечаныя распаўсюджванню салітонаў  (руск.) у нелінейных асяроддзях.

Асноўныя працы правіць

  • А. М. Гончаренко, В. П. Редько. Введение в интегральную оптику. — Минск: Наука и техника, 1975.
  • А. М. Гончаренко. Гауссовы пучки света. — Минск: Наука и техника, 1977; М.: УРСС, 2005.
  • А. М. Гончаренко, В. А. Карпенко. Основы теории оптических волноводов. — Минск: Наука и техника, 1983; М.: УРСС, 2004.
  • А. М. Гончаренко. Интегральная оптика. — Минск: Знание, 1982.
  • А. М. Гончаренко, В. А. Карпенко, И. А. Гончаренко. Основы теории оптических волноводов. — Минск: Белорусская наука. 2009.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. а б в г д Гончаренко Андрей Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157—158. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Ганчарэ́нка Андрэй Маркавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 207. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць