Андрэй Міхайлавіч Паўлінаў

Андрэй Міхайлавіч Паўлі́наў (руск.: Андрей Михайлович Павлинов; 1 (13) кастрычніка 1852, Іркуцк — 13 (25) лістапада 1897) — рускі архітэктар, археолаг, рэстаўратар, гісторык архітэктуры, захавальнік Аружэйнай палаты. Акадэмік архітэктуры (1882).

Андрэй Міхайлавіч Паўлінаў
Дата нараджэння 10 (22) кастрычніка 1852
Месца нараджэння
Дата смерці 13 (25) лістапада 1897 (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Масква, Уфа
Архітэктурны стыль эклектыка
Рэстаўрацыя помнікаў Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Полацкі Сафійскі сабор Каломенскі крэмль, Мірожскі манастыр і інш.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Іркуцку 1 кастрычніка 1852 года ў сям’і чыноўніка. Скончыў Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, а ў 1879 годзе — Імператарскую Акадэмію мастацтваў, са званнем класнага мастака архітэктуры 2-й ступені. Ужо з 1878 года служыў гарадскім архітэктарам Уфы.

Атрымаў вядомасць вывучэннем помнікаў старажытнарускага дойлідства. З 1882 года — член-карэспандэнт, з 1885 года — правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства. За праект рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага сабора ў Чарнігаве атрымаў у 1883 годзе званне акадэміка архітэктуры. Кіраваў рэстаўрацыяй у Каломенскім крамлі, выканаў праекты рэстаўрацыі сабора Мірожскага манастыра ў Пскове, Сафійскага сабора ў Полацку, Успенскага сабора ва Уладзіміры, цэркваў і сабораў Маскоўскага Крамля. З 1888 года служыў захавальнікам, затым кіраўніком аддзела Аружэйнай палаты. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры» (1894). Аўтар шэрага пабудоў у Маскве. Браў удзел у конкурсах на праект помніка Аляксандру II у Крамлі, будынкі Маскоўскай гарадской думы і іншых.

Бываў на Беларусі, вывучаў помнікі архітэктуры і выяўленчага мастацтва, рабіў іх навуковыя апісанні і замалёўкі. У 1893 годзе на 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні выступіў з дакладамі пра старажытныя помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што заходнія апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Благавешчанскай царквы і датаваў гэты помнік XII ст.[1]

Памёр 13 лістапада 1897 года ў Маскве; пахаваны на Пятніцкіх могілках.

Працы правіць

  • О древних церковных сооружениях (1886).
  • Доисторическая пора искусства на почве России (1887).
  • Древние храмы в Витебске и Польше и деревянные церкви в Витебской губернии // Вестник изящных искусств. — СПб., 1887.
  • Архитектура в России. Домонгольский период (1888).
  • Реставрация древней крепости в г. Коломне (1889).
  • Экспедиция на Кавказ 1888 года // Материалы по археологии Кавказа, 1893, в. 3.
  • История русской архитектуры (1894).
  • Древние храмы Витебска и Полоцка // Труды IX археологического съезда в Вильне 1893 г. — М., 1895. — Т. 1.
  • Деревянные церкви в Витебске // Труды IX археологического съезда в Вильне 1893 г. — М., 1895. — Т. 1.

Зноскі

  1. Паўлінаў Андрэй Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць