Андрэй Станіслаў Сапега

кашталян троцкі і віленскі

Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Пятра Сапегі. Староста ўсвяцкі ў 16121623 і ваўкавыскі з 1645, кашталян троцкі ў 16411644 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (16221628).

Андрэй Станіслаў Сапега
польск.: Andrzej Stanisław Sapieha
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
кашталян троцкі
30 студзеня 1641 — 1644
Папярэднік Мікалай Станіслававіч Кішка
Пераемнік Ян Анзельм Вільчак
28-ы кашталян віленскі
1644 — 25 сакавіка 1646
Папярэднік Мікалай Сапега
Пераемнік Ян Казімір Хадкевіч
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1644
староста чарненскі[d]
1627 — 1646
Нараджэнне 1592[1][2]
Смерць 25 сакавіка 1646(1646-03-25)[1][2]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ян Пётр Сапега[2]
Маці Соф’я з Вейгераў[d][2]
Жонка Ганна Гайдэнштайн[d][2]
Дзеці Леў Казімір Сапега[d][3] і Ізабела Кацярына з Сапегаў[d][3]
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна.

Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 16221628 удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.

Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала[4].

Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касцёле бернардзінцаў у Гродна[5].

Зноскі

  1. а б Andrzej Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. ЭнцВКЛ 2005.
  5. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.

Літаратура правіць