Андрэй Сяргеевіч Шамрук

беларускі футбаліст

Андрэй Шамрук (нар. 27 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Футбол
Андрэй Шамрук
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Шамрук
Нарадзіўся 27 красавіка 1994(1994-04-27)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 47 (0)
2015   Беларусь Баранавічы 13 (0)
2016—2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 44 (4)
2018—2020 Беларусь Мінск 32 (0)
2021 Беларусь Віцебск 24 (0)
2022—2023 Беларусь Дынама (Брэст) 38 (1)
2023— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 20) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014

Клубная кар’ера правіць

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», а ў другой палове 2012 года стаў трапляць у асноўны склад. У сезоне 2013 таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 года ў кубкавым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.

У сезоне 2014 амаль не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2015 вярнуўся на поле, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і з замены. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[3]. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[4].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у клуб «Смалявічы-СТІ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове смалявічцаў і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года стаў іграком «Мінска»[6]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, аднавіўся ад яе ў жніўні, з кастрычніка зноў стаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У другой палове 2019 года стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна.

У студзені 2021 года перайшоў у «Віцебск»[8], дзе трывала замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клуб[9]. Хутка пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[12] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[13].

Міжнародная кар’ера правіць

У жніўні 2013 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Іспаніі.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   25 3
2012 Д1 Брэст   17 0
2013 Д1 Дынама   13 0
2014 Д1 Дынама   4 0
2015 (1) Д1 Дынама   13 0
2015 (2) Д2 Баранавічы   13 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   16 3
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   28 1
2018 Д1 Мінск   8 0
2019 Д1 Мінск   17 0
2020 Д1 Мінск   7 0
2021 Д1 Віцебск   24 0
2022 Д1 Дынама   27 1
2023 (1) Д1 Дынама   11 0

Крыніцы правіць