Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў (футбаліст)

беларускі футбаліст

Андрэй Лебедзеў (нар. 1 лютага 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».

Футбол
Андрэй Лебедзеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў
Нарадзіўся 1 лютага 1991(1991-02-01)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Беларусь Віцебск 9 (0)
2010—2013 Аўстрыя Рапід (Вена) 0 (0)
2010—2011   Аўстрыя Рапід II (Вена) 31 (2)
2011—2012   Аўстрыя Лустэнау 07 16 (0)
2012—2013   Аўстрыя Фёрст (Вена) 30 (1)
2013—2014 Аўстрыя Фёрст (Вена) 47 (4)
2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 16 (1)
2016 Беларусь Віцебск 25 (1)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 38 (1)
2018—2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 36 (0)
2021—2022 Беларусь Віцебск 33 (1)
2022 Беларусь Мінск 11 (0)
2023 Казахстан Хан-Тэнгры (Алматы) 10 (0)
2024— Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2009 стаў прыцягвацца да асноўнага складу.

У студзені 2010 года падпісаў кантракт з аўстрыйскім клубам «Рапід» з Вены да лета 2013 года. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіда», а пасля стаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэнні кантракта з «Рапідам» улетку 2013 года перайшоў у клуб «Фёрст», з якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэслізе. Па выніках сезона 2013/14 «Фёрст» вылецеў у Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клуб, але ў канцы 2014 года пакінуў яго.

У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У складзе «Нафтана» стаў гуляць у апорнай зоне, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў Наваполацк[4].

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у мінскае «Дынама», але не падышоў сталічнаму клубу[5]. У выніку вярнуўся ў «Віцебск» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона зноў толькі выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[7]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Жэтысу»[9], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2019 года[10]. У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а ў лютым 2020 года вярнуўся ў «Жэтысу»[11], аднак з’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[13]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[14]. У жніўні 2022 года папоўніў склад «Мінска»[15], дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[16].

У чэрвені 2023 года далучыўся да казахстанскага клуба «Хан-Тэнгры»[17]. Пакінуў каманду ў верасні 2023 года[18]. У сакавіку 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[19].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2009 выступаў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы. Пасля гуляў таксама за моладзевую зборную Беларусі.

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[20][21].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/andrei_lebedev/
  3. Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.). football.by (6 сакавіка 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. "Нафтан" расстался с Наумовым и Лебедевым (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Яковлев и Лебедев не подошли минскому "Динамо" (руск.). football.by (2 лютага 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. "Витебск" подписал контракты с Шевчуком и Лебедевым, на Ясинского клуб не рассчитывает (руск.)(недаступная спасылка). football.by (16 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021.
  7. Андрей Лебедев перешел из "Витебска" в "Динамо" Брест (руск.). football.by (7 снежня 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. Брестское "Динамо" рассталось с Лебедевым (руск.). football.by (13 ліпеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. Андрей Лебедев перешел в "Жетысу" (руск.). football.by (25 ліпеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  10. Андрей Лебедев покинул "Жетысу" (руск.). football.by (13 лістапада 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  11. Андрей Лебедев вернулся в "Жетысу" (руск.). football.by (18 лютага 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
  12. Андрей Лебедев вернулся из Казахстана в "Витебск" (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  13. "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  14. Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск" (руск.). football.by (6 ліпеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  15. Андрей Лебедев пополнил ряды "Минска" (руск.). football.by (5 жніўня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  16. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  17. Андрей Лебедев будет играть во втором дивизионе Казахстана (руск.). football.by (28 чэрвеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  18. Лебедев покинул "Хан-Тенгри" из Д2 Казахстана (руск.). football.by (30 верасня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  19. "Нафтан" усилился опытным защитником (руск.). football.by (12 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
  20. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  21. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.