Андрэй Уладзіміравіч Хачатуран

беларускі футбаліст

Андрэй Хачатуран (нар. 2 верасня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2020).

Футбол
Андрэй Хачатуран
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Хачатуран
Нарадзіўся 2 верасня 1987(1987-09-02)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2010 Беларусь Мінск 142 (19)
2010—2011 Расія Жамчужына (Сочы) 13 (0)
2011   Беларусь Мінск 16 (3)
2011—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 51 (7)
2014—2015 Беларусь Нёман (Гродна) 20 (1)
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (2)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 5 (0)
2016—2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 128 (12)
2024— Беларусь Макслайн (Віцебск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2020 Беларусь Беларусь 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Клубная кар’ера правіць

«Мінск» правіць

Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за аднайменны клуб (пазней пераўтвораны ў «Мінск»). У студзені 2010 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, але на медаглядзе выявіліся праблемы, у выніку Хачатуран вярнуўся ў мінскі клуб. У жніўні 2010 года перайшоў у сочынскую «Жамчужыну», а ў сезоне 2011 зноў стаў іграком «Мінска».

«Шахцёр» правіць

У верасні 2011 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе хутка замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У пачатку 2012 года выкарыстоўваўся як правы абаронца, а пазней стаў гуляць у апорнай зоне. У чэрвені 2013 года атрымаў цяжкую траўму, вярнуўся ў строй толькі ў кастрычніку таго ж года. У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[3] з патрабаваннямі аплаты за лячэнне траўмы[4].

«Нёман» правіць

Пасля «Шахцёра» спрабаваў працаўладкавацца ў расійскіх «Балтыцы»[5] і «Уфе»[6], але абодва разы бакі не дамовіліся аб умовах кантракта. У выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[7]. Пачынаў сезон 2014 у апорнай зоне, але неўзабаве быў пераведзены на пазіцыю правага паўабаронцы. Стаў адным з лідараў гродзенскага клуба, але ў чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2015 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[8].

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[9]. Таксама цікавасць да Хачатурана праяўлялі расійскі «Сокал» і розныя беларускія клубы[10]. У выніку, аднак, вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў новы кантракт[11].

У другой палове красавіка не гуляў з-за траўмы, а пазней вярнуўся на поле і стаў адным з ключавых ігракоў гродзенцаў. З-за недахопу выканаўцаў стаў часам выступаць на пазіцыі нападніка. Быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым футбалістам «Нёмана» мая 2015 года[12].

У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб яго падаўжэнні па фінансавых прычынах і пакінуў клуб[13].

«Тарпеда-БелАЗ» правіць

Пасля зыходу з «Нёмана» некаторы час падтрымліваў форму з першалігавай «Іслаччу»[14]. 10 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[15]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[16], маючы намер працаўладкавацца ў замежжы[17].

«Белшына» правіць

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[18]. Разглядаўся ў якасці асноўнага іграка бабруйскай каманды, але ў пачатку сезона атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь красавік, пазней вярнуўся на поле. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[19] і неўзабаве зноў далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[20].

Вяртанне ў «Тарпеда-БелАЗ» правіць

У складзе «Тарпеда-БелАЗ» у другой палове сезона 2016 быў асноўным цэнтральным паўабаронцам, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[21]. У 2017 годзе замацаваўся ў якасці аднаго з лідараў каманды, правёўшы 27 матчаў у чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[22].

У першай палове 2018 года адсутнічаў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпеда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсць галоў у Вышэйшай лізе і аддаў шэсць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[23]. У 2021—2022 гадах стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. У пачатку 2023 года быў адхілены ад асноўнай каманды, аднак адмовіўся разрываць кантракт і пераходзіць у іншы клуб, у выніку застаўся ў «Тарпеда-БелАЗ» на кантракце, аднак толькі трэніраваўся з рэзервовай камандай, у афіцыйных матчах не гуляў ні за аснову, ні за дубль[24]. Пакінуў жодзінскі клуб у канцы 2023 года.

«Макслайн» правіць

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[25].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Арменіі. Пасля лютага 2013 года не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасні 2020 года.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д3 Змена   7 2
2005 Д2 Змена   30 4
2006 Д2 Мінск   24 3
2007 Д1 Мінск   19 1
2008 Д2 Мінск   16 3
2009 Д1 Мінск   26 4
2010 (1) Д1 Мінск   20 2
2010 (2) Д2 Жамчужына   13 0
2011 (1) Д1 Мінск   16 3
2011 (2) Д1 Шахцёр   9 2
2012 Д1 Шахцёр   24 5
2013 Д1 Шахцёр   18 0
2014 Д1 Нёман   13 1
2015 (1) Д1 Нёман   7 0
2015 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   12 2
2016 (1) Д1 Белшына   5 0
2016 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   15 1
2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ   27 2
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ   12 2
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 0
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 6
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ   11 1
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   12 0
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ   0 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[26].

Крыніцы правіць

  1. Andrey Khachaturyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/andrey_hachaturyan/
  3. Футбол. Андрей Хачатурян покинул "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Андрей Хачатурян требует от "Шахтера" оплаты за лечение после травмы (руск.). football.by (20 снежня 2013). Праверана 5 лютага 2024.
  5. Футбол. Андрей Хачатурян покинул стан "Балтики" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  6. Футбол. Андрей Хачатурян покинул "Уфу" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2014.
  7. Карлсонс, Тарасовс и Хачатурян продолжат карьеру в "Немане" (руск.). football.by (16 сакавіка 2014). Праверана 5 лютага 2024.
  8. Хачатурян, Ясинский и Витус уходят из гродненского "Немана" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 5 лютага 2024.
  9. Наша "Дачия". Сломанные носы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015.
  10. "Слуцк" проявляет интерес к Хачатуряну и Осипенко (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 5 лютага 2024.
  11. Андрей Хачатурян вновь стал игроком "Немана" (руск.). football.by (5 сакавіка 2015). Праверана 5 лютага 2024.
  12. Болельщики "Немана" назвали Андрея Хачатуряна лучшим игроком в мае (руск.). football.by (10 чэрвеня 2015). Праверана 5 лютага 2024.
  13. Андрей Хачатурян: «Предложил свои условия «Неману». В клубе сказали, что они не готовы тянуть такие условия» (руск.). by.tribuna.com.
  14. Виталий Жуковский: "Хачатурян и Корытько попросили потренироваться с нами. Пласконный ищет себе новый клуб" (руск.). football.by (3 ліпеня 2015). Праверана 5 лютага 2024.
  15. Андрей Хачатурян заключил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (10 ліпеня 2015). Праверана 5 лютага 2024.
  16. Автозаводцы приступят к тренировкам 17 января (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
  17. Андрей Хачатурян может продолжить карьеру в Казахстане (руск.)(недаступная спасылка). football.by (5 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.
  18. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 5 лютага 2024.
  19. Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (6 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.
  20. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  21. Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (4 студзеня 2017). Праверана 5 лютага 2024.
  22. Хачатурян на два года продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (28 лістапада 2017). Праверана 5 лютага 2024.
  23. Андрей Хачатурян продолжит карьеру в Жодино (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2024.
  24. Белорусскому футболисту платили по $5 тысяч в месяц, но не выпускали на поле (руск.). charter97.org (6 снежня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  25. Хачатурян перешел в "Макслайн" (руск.). football.by (3 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  26. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 5 лютага 2024.

Спасылкі правіць