Андрэй Яўгенавіч Клімаў

беларускі палітык і бізнэсмен

Андрэй Клімаў (нар. 17 верасня 1965) — беларускі палітык, бізнэсмэн, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Адзін з ініцыятараў імпічмента прэзідэнта Лукашэнкі ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Палітычны зняволены, вязень сумлення. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра[3].

Андрэй Клімаў
Дэпутат 13-склікання ВС РБ
Нараджэнне 17 верасня 1965 (58 гадоў)
Мінск, БССР
Жонка Таццяна Клімава-Леановіч. У 2007 г. стала лаўрэатам прэміі Хартыі 97 у намінацыі "За асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека"[1].
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, бізнесмен

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 верасня 1965 года ў Мінску. Скончыў з чырвоным дыпломам Львоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС у 1986 годзе (раней гэтую вучэльню скончыў спікер Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб)[4].

У 1983—1991 гадах працаваў у Галоўным упраўленні пажарнай аховы МУС БССР. У 1987 годзе паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. Скончыць універсітэт ён змог у 2010 годзе, пасля некалькіх турэмных тэрмінаў[4].

Жанаты, жыве ў Мінску.

Бізнэс правіць

У лістападзе 1991 года стварыў Малое прадпрыемства Андрэя Клімава, якое займалася гандлем нерухомасцю, будаўніцтвам, фінансамі, машынабудаваннем і кансалтынгавымі паслугамі. У 1994 годзе на яго базе былі створаны ААТ «Андрэй Клімаў і К», «Мінскі прыватны банк Андрэя Клімава» і «Газета Андрэя Клімава»[4]. Займаў вядучыя пазіцыі ў беларускіх бізнес-рэйтынгах[5].

Палітычная дзейнасць правіць

Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання (быў сябрам Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах)[6].

Актыўны апанент А. Лукашэнкі. Быў сярод тых дэпутатаў, хто падпісаў у 1996 годзе імпічмент прэзідэнту[7], што стала ў далейшым сапраўднай прычынай першай крымінальнай справы[4].

Пасля рэфэрэндума 1996 года пачаліся масіраваныя праверкі прадпрымальніцкай дзейнасці фірмы, былі задзейнічаныя супрацоўнікі КДБ, МУС, Савета бяспекі, Адміністрацыі прэзыдэнта.

11 лютага 1998 года быў арыштаваны і абвінавачаны па двух крымінальных артыкулах: 91 ч. 4 КК РБ — «крадзеж у асабліва буйных памерах» і 151 ч. 2 КК РБ — «парушэнне парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, учыненае па папярэдняй змове».

Пасля года і 5 месяцаў следства ў жніўні 1999 года пачаўся суд. Да абвінавачванняў дадаліся яшчэ два артыкулы: арт 171 КК РБ — «службовы падлог» і арт. 150-2 — «выманьванне крэдыту альбо датацый».

13 снежня 1999 года А.Клімаў быў жорстка збіты і сілай дастаўлены ў Ленінскі раённы суд Мінска на слуханне яго справы. Папярэдняе медычнае заключэнне медработнікаў «хуткай дапамогі» выявіла чэрапна-мазгавую траўму і траўму жывата. 24 снежня Пракуратура РБ адмовілася ўзбуджаць па гэтым факце крымінальную справу.

17 сакавіка 2000 года Клімаву вынесены прысуд у 6 гадоў пазбаўлення волі. 25 сакавіка 2002 года выйшаў на волю па ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Другі раз быў арыштаваны ў сакавіку 2005 года за акцыю «Рэвалюцыя» перад Днём Волі на Кастрычніцкай Плошчы Мінска. Пасля перамогі «аранжавай рэвалюцыі» ва Украіне Андрэй Клімаў абвясціў, што беларуская рэвалюцыя адбудзецца 25 сакавіка 2005 года. Улады разагналі арганізаваную ім 25 сакавіка акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

10 чэрвеня 2005 года суд прызнаў Клімава вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і пакараў яго абмежаваннем волі на адзін год і шэсць месяцаў. Вызвалены 22 снежня 2006 года.

Трэці раз Клімаў быў зняволены 3 красавіка 2007 года за «заклікі да звяржэння дзяржаўнага ладу», якія нібыта ўтрымліваў ягоны артыкул, апублікаваны на сайце «Хартыя-97» (арт. 361 КК РБ, па якім у Беларусі судзілі ўпершыню). У ізалятары ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ[8]. Прысуд быў таемна вынесены ў жніўні 2007 г. Цэнтральным судом Мінска: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму[6]. Клімаў стаў першым беларускім апазіцыянерам, якога пакаралі зняволеннем ва ўмовах строгага рэжыму[4].

Уплывовая праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала апазіцыйнага лідара Андрэя Клімава вязнем сумлення[9].

Адбываў пакаранне ў Мазырскай калоніі ўзмоцненага рэжыма. Вызвалены 15 лютага 2008 года згодна з указам А. Лукашэнкі[6].

У 2021 годзе падтрымаў праект Юрыя Васкрасенскага «Круглы стол дэмакратычных сіл».[10]

Узнагароды правіць

У 2005 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека, створанай Аргкамітэтам Хартыі’97, у намінацыі «За асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека»[11].

Бібліяграфія правіць

Аўтар кніг «Той самы Клімаў» (2003), «Прогулки с вампиром» (2004), «Пакаяньне рэвалюцыянэра» (2005), «Минск-2016», «Тени», «Я сделал свой выбор», «Очевидные истины», «Восстание 2005».

Зноскі

  1. Национальная премия за защиту прав человека в 2007 году
  2. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 130. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  3. Андрэя Клімава прынялі ў ПЭН-цэнтар на ганку спэцкамэндатуры
  4. а б в г д Андрэй Клімаў. Шляхецкія карані
  5. Что стало с теми, кто пытался наладить бизнес в Беларуси Архівавана 21 верасня 2015.
  6. а б в Андрэй Клімаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 11 красавіка 2017.
  7. Незавершенный импичмент: «темная ночь» на долгие годы покрыла Беларусь(недаступная спасылка)
  8. Поўная ізаляцыя палітвязьняў Клімава і Казуліна
  9. Праваабаронца Алесь Бяляцкі, віце-прэзідэнт Міжнародный федэрацыі правоў чалавека FIDH, рэзка асуджае ганебны прысуд і зьняволеньне вядомага беларускага палітыка і публіцыста Андрэя Клімава
  10. Рэвалюцыянер Андрэй Клімаў: Сёння Васкрасенскі — адзіная светлая пляма ў беларускай гісторыі
  11. Хартия’97 вручила премии за защиту прав человека