Анеката́н (руск.: Онекота́н[1][2]) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 315 км²[1][3].

Анекатан
руск. Онекотан
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча315 км²
Найвышэйшы пункт1 324 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
49°27′ пн. ш. 154°46′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Суб’ект РФСахалінская вобласць
Анекатан (Расія)
Анекатан
Анекатан
Анекатан (Сахалінская вобласць)
Анекатан
Анекатан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вулкан Крэніцына

Прырода і геаграфія правіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Яго паверхню складаюць тры групы вулканічных вяршынь, злучаных нізінамі. Даўжыня — 42,5 км, шырыня на поўдні — 16,7 км, на поўначы — 11 км. Найвышэйшы пункт паўночнага ўзвышша — актыўны вулкан Нэма (1019 м[1]), сярэдняга — востраканечная гара Шастакова (707 м), паўднёвага — конусная вяршыня актыўнага вулкана Крэніцына (1324 м[1]). Апошні акружаны вадою, якая затапляе кальдэру. Заходні бераг спадзісты, рэзка абрываецца ў мора. Усходні парэзаны залівамі. На востраве некалькі рэк, у тым ліку рака Азёрная, якая дасягае ў даўжыню 8 км. Два вялікія возеры.

Раслінны свет характэрны для вільготнай тундры. Прадстаўлены лугавым разнатраўем, ягаднікамі, зараснікамі парасонавых, крапівы, алешыны, баршчэўніка, верасам. На нізінах і вакол азёр шмат імшар. Распаўсюджаныя жывёлы — лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.

Гісторыя правіць

Першымі насельнікамі Анекатана былі айны. На іх мове назва вострава значыла «старое населенае месца».

Рускія і японцы пачалі даследаванне вострава з XVIII стагоддзя. У 1875—1945 гадах ён уваходзіў у склад Японіі. Айны былі пераселены імі на поўдзень Курыльскіх астравоў. Анекатан выкарыстоўваўся як база рыбаловаў. На поўначы быў пабудаваны гадавальнік для ліс. Японцы праводзілі навуковыя экспедыцыі, пад час якіх была выяўлена пячорнае стойбішча старажытных насельнікаў.

Пасля далучэння да СССР ў 1945 годзе на востраве некаторы час дзейнічала памежная застава і пасёлак рыбаловаў у бухце Мусэль. Зараз сталага насельніцтва няма. Востраў зрэдку наведваюць рыбакі, паляўнічыя і турысты.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.
  • Онекота́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 355. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Онекота́н // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 494. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
  • Онекота́н // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 333. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)

Спасылкі правіць