Анжуа́н — востраў у Індыйскім акіяне ў архіпелагу Каморскія астравы. З'яўляецца другім па велічыні востравам архіпелага. Насельніцтва вострава паводле перапісу 2003 года — 259 100 чал, па ацэнках на 2006 год — больш 270 000 чал. Анжуан уваходзіць у склад Саюза Каморскія астравы ў якасці аўтаномнага рэгіёна. Яго сталіца і найбуйнейшы горад — Муцамуду. З 2007 па 2008 год на тэрыторыі Анжуана існавала аднайменная непрызнаная дзяржава, ліквідаваная падчас аперацыі на востраве.

Анжуан
кам. Ndzwani, фр. Anjouan, ар. أنجوان
Карта вострава Анжуан
Карта вострава Анжуан
Характарыстыкі
Плошча424 км²
Найвышэйшы пункт1 565 м
Насельніцтва277 500 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва654,48 чал./км²
Размяшчэнне
12°13′39″ пд. ш. 44°27′28″ у. д.HGЯO
АрхіпелагКаморскія астравы|Каморскія астравы, архіпелаг|Каморскія астравы
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Анжуан (Індыйскі акіян)
Анжуан
Анжуан
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На востраве быў распаўсюджаны падвід ястраб-перапёлачнік вострава Анжуан, які, магчыма, з'яўляецца вымерлым.

Сцяг Анжуана

Спасылкі правіць