Анжэ

горад у Францыі

Анжэ або Анжэр (фр.: Angers) — галоўны горад гістарычнай вобласці Анжу і дэпартамента Мен і Луара на захадзе Францыі. Размешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Парыжа, на берагах ракі Мен, у некалькіх кіламетрах вышэй месца яе ўпадзення ў Луару.

Горад
Анжэ
фр.: Angers
Герб Сцяг[d] і Сцяг[d]
Герб Сцяг[d] і Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Жан Клод Антаніні
Плошча
  • 42,71 км²[1]
Вышыня НУМ
64 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 157 175 чал. (1 студзеня 2021)[4]
Часавы пояс
Паштовы індэкс
49000
Афіцыйны сайт
Анжэ на карце Францыі
Анжэ (Францыя)
Анжэ

Славутасці правіць

 
Замак у Анжэ
 
Анжэ. Габелены Апакаліпсіса ў замку.

Горад багаты на сярэднявечныя помнікі, сярод якіх першае месца належыць замку пачатку XIII стагоддзя з 17 вежамі вышынёй ад 40 да 58 метраў. У замку можна бачыць знакамітыя габелены Нікаля Батая на апакаліптычныя тэмы. Пры герцагу Рэнэ яны былі перададзеныя на захоўванне ў Анжэрскі сабор, але ў 1848 годзе былі выкупленыя дзяржавай і адрэстаўраваны.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

Спасылкі правіць