Анкара

сталіца Турцыі

Анкара́ (турэцк.: Ankara) — сталіца Турэцкай Рэспублікі, другі па велічыні горад краіны пасля Стамбула. Размешчана ў Цэнтральна-Анаталійскім рэгіёне, у правінцыі (іле) Анкара.

Горад
Анкара
турэцк.: Ankara
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Ранейшыя назвы
Ankuwash, Ancyra, Ἄγκυρα, Angora
Плошча
2.516 км²
Вышыня цэнтра
938 [2] м
Водныя аб’екты
Чубук[d] і Хаціп[d]
Насельніцтва
4.751.360 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1.551,0 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
312
Паштовыя індэксы
06000–06999
Аўтамабільны код
06
Афіцыйны сайт
Анкара на карце Турцыі
Анкара (Турцыя)
Анкара
Анкара (Турцыя)
Анкара

Заснавана верагодна хетамі (альбо папярэднімі хетам хатамі), першае ўпамінанне каля 1200 да н.э. пад хецкай назвай Анкуваш (Ankuwash). Галаты і старажытныя рымляне выкарыстоўвалі назву Анкіра (Ancyra), у класічны, эліністычны і візантыйскі перыяд горад вядомы як Ἄγκυρα / Ánkyra. З адыходам да сельджукаў у 1073 і да 1930 горад насіў імя Ангора (Angora).

Узвышэнне горада пачалося ў 7 стагоддзі да н.э. пры фрыгійскім цары Мідасе. У старажытнасці і сярэднявеччы — важны цэнтр караваннага гандлю ў Анатоліі. У 14 стагоддзі заваявана туркамі-асманамі. У ліпені 1402 года каля Анкары адбылася бітва паміж Тымурам і Баязідам (Анкарская бітва 1402). З 1864 года — цэнтр вілаета Анадалу. З канца 1919 года — цэнтр нацыянальна-вызваленчага руху Турцыі (Кемалісцкая рэвалюцыя), рэзідэнцыя Прадстаўнічага камітэта, а з 23 красавіка 1920 — Вялікага нацыянальнага схода Турцыі і створанага ім урада (у супрацьстаянні султанска-халіфскаму Стамбулу). З 13 кастрычніка 1923 — сталіца Турцыі, з 29 кастрычніка 1923 года — Турэцкай Рэспублікі.

Сучасная Анкара — палітычны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтр краіны, месца знаходжання турэцкага прэзідэнта, парламента, урада, вышэйшых судовых устаноў, усіх замежных пасольстваў. Анкара — істотны транспартны вузел у цэнтры Турцыі, на скрыжаванні чыгуначных і аўтамабільных шляхоў. Міжнародны аэрапорт. У якасці гандлёвага і маркетынгавага цэнтра для сельскай гаспадаркі рэгіёна Анкара праславілася ангорскімі козамі з доўгай поўсцю (махер, турэцк.: mohair), унікальнай пародай кошак (ангорскія кошкі), белымі трусамі з выдатнай поўсцю (ангорскай), грушамі, мёдам, мускатным вінаградам.

Горад размешчаны на Анаталійскім пласкагор’і, каля сутоку рэк Чубук і Анкара (басейн ракі Сакар’я). Клімат кантынентальны, адно з самых сухіх месцаў Турцыі.

У старой частцы горада і наваколлі знаходзяцца шматлікія помнікі архітэктуры: храм Аўгуста (лац.: Monumentum Ancyranum, 1 стагоддзе да н.э.), руіны тэрмаў (пачатак 3 стагоддзя), калона Юліяна (4 стагоддзе), скляпенні з фрэскамі (4 стагоддзе), цытадэль, мячэці (12-15 стагоддзяў): Аладына, Арслан-хана, Ахі Элван і іншыя, Вялікі крыты рынак (паміж 1464 і 1471, цяпер — Археалагічны музей), Новая (Ені, Джэнаб Ахмет) мячэць (16 стагоддзе).

З 1920 года, галоўным чынам у 1950-1960-я на поўдзень ад старога горада (вядомага як Улус, турэцк.: Ulus) развіваецца новы добра азяленены горад з правільнай планіроўкай, шматпавярховымі будынкамі і катэджамі (вядомы як Енішэхір, турэцк.: Yenişehir), цэнтрам якога стала плошча Кызылай (турэцк.: Kızılay) з прылеглымі праспектамі і вуліцамі. Пабудаваны будынак парламента (1938, арх. К.Хольцмайстэр), оперны тэатр (1948), маўзалей Атацюрка (1953), самая вялікая мячэць горада — Каджатэпе (паміж 1967 і 1987), шэраг помнікаў, у тым ліку — ва ўшанаванне памяці хатаў — першай вядомай цывілізацыі Анатоліі (плошча Сыхійе, 1970-я). З 1996 года працуе метрапалітэн.

У горадзе 13 вышэйшых навучальных устаноў: 8 універсітэтаў, тэхнічны універсітэт, эканоміка-тэхналагічны універсітэт, ваенная, ваенна-медыцынская і паліцэйская акадэміі. 22 тэатры і канцэртныя пляцоўкі. Праводзяцца рэгулярныя тэатральныя, музычныя і кінафестывалі. Музеі: Атацюрка (Аныткабір) этнаграфічны, Анаталійскай цывілізацыі, мастацкі, вайны за незалежнасць, авіяцыйны Узброеных сіл Турцыі.

З 2007 года Анкара — горад-пабрацім Мінска.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць