Анкірскі сабор — памесны сабор хрысціянскай царквы, адбыўся ў 314 у горадзе Анкіра (сучасная Анкара). Удзельнічалі 18 епіскапаў з Малай Азіі і Сірыі, старшынстваваў Віталій Антыяхійскі.

Сабор быў скліканы пасля ганенняў на хрысціян імператара Максіміна і разглядаў пытанні вяртання ў царкоўнае жыццё тых асоб, якія адракліся ад хрысціянства, а потым папрасілі аб сваім вяртанні ў абшчыну. Саборам былі прынятыя 25 правіл, якія ўвайшлі ў агульны звод царкоўнага права Праваслаўнай царквы.

У Сеціве правіць