Антанас Венуоліс

Антанас Венуоліс (псеўданім; сапраўднае прозвішча Жукаўскас; 26 сакавіка (7 красавіка) 1882, Ажуажарэй  (літ.), цяпер Анікшчайскі раён17 жніўня 1957, Анікшчай) — літоўскі пісьменнік, народны пісьменнік Літоўскай ССР.

Антанас Венуоліс
Antanas Vienuolis
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Антанас Жукаўскас
Псеўданімы Венуоліс
Дата нараджэння 7 (19) красавіка 1882[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1957(1957-08-17)[3][1][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя, Літоўская Рэспубліка, СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург
Кірунак рэалізм
Жанр апавяданне, раман, гістарычны раман, драма
Мова твораў літоўская мова
Узнагароды
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1903-07 працаваў на Каўказе, за ўдзел у Рэвалюцыі 1905-07 быў заключаны ў Тбіліскую турму. З 1907 жыў у Маскве. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1910. У 1918 пераехаў у Літву. У літоўскую літаратуру ўвайшоў пасля Рэвалюцыі 1905-07 як пісьменнік-рэаліст дэмакратычнага кірунку (нарыс «У турме», 1905; «Каўказскія легенды», 1905-06). Пісаў апавяданні «Тапельніцы», 1909, «Вярнуўся», 1908; «Жонка», 1909.

На гістарычныя тэмы напісаны раман «Раздарожжы» (1932) аб барацьбе літоўцаў з крыжакамі, п'еса «1831» (1936). У аповесці «Прыёмная дачка» (1946). У 1957 апублікаваў кнігу «З маіх успамінаў» і зборнік «Паданні і легенды».

Пераклады правіць

На беларускую мову творы Венуоліса перакладалі С. Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н. Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  2. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 10 ліпеня 2020.
  3. Венуолис Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Спасылкі правіць