Антво́зеравозера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 23 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, на поўдзень ад вёскі Новая Руда, у басейне ракі Пыранка.

Антвозера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 116,0 м
Даўжыня 1,65 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,55 км²
Аб’ём 0,00078 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,52 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,42 м
Басейн
Упадаюць Сламянка
Выцякаюць Сламянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Антвозера (Беларусь)
Антвозера
Антвозера
Антвозера (Гродзенская вобласць)
Антвозера
Антвозера
Map

Плошча паверхні возера 0,55 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя — 1,42 м. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Аб’ём вады ў возеры 0,78 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—12 м, парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Праз возера цячэ рака Сламянка, якая злучае яго з возерам Зацкава.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць