Антоній Марыя Дзакарыя

Антоній Марыя Дзакарыя (1502, Крэмона, Італія — 5 ліпеня 1898, Крэмона, Італія) — святар, каталіцкі святы.

Антоній Марыя Дзакарыя
Дата нараджэння 1502
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1539
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 5 ліпеня[1]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У Падуі скончыў медыцынскі факультэт, вярнуўшыся ў родны горад, катэхізаваў бедную моладзь.

У 1528 годзе прыняў святарскае пасвячэнне. Адрадзіў дзейнасць брацтва «Вечнай мудрасці», якое існавала пры кляштары с. аўгустыянак у Крэмоне, пазней брацтва ператварылася ў тры ордэны, якія называюць «барнабітамі». Між іншым працаваў у Мілане, Рыме.

Для ажыўлення духоўнасці распачаў практыку «15 пятніц»: у гадзіну смерці Езуса жыхары збіраліся ў касцёле на набажэнства. Стомлены апостальскай працай, Антоній памёр ва ўзросце 37 гадоў.

У 1987 годзе папа Леў XIII кананізаваў Антонія Дзакарыю[2].

Зноскі

  1. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 28.
  2. Святы Антоній Марыя Дзаккарыя, святар