Антоніу Карлус Рыбейру ды Андрада

Анто́ніу Ка́рлус Рыбе́йру ды Андра́да (парт.: Antônio Carlos Ribeiro de Andrada, 5 верасня 1878, Барбасена, Мінас-Жэрайс, Бразільская імперыя — 1 студзеня 1946, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі юрыст і палітычны дзеяч, губернатар штата Мінас-Жэрайс у 1926—1930 гадах.

Антоніу Карлус Рыбейру ды Андрада
парт.: Antônio Carlos Ribeiro de Andrada
Сцяг Губернатар штата Мінас-Жэрайс Сцяг
7 верасня 19267 верасня 1930
Папярэднік Фернанду ды Мелу Віяна
Пераемнік Алегарыу Масіэл
Нараджэнне 5 верасня 1870(1870-09-05)
Смерць 1 студзеня 1946(1946-01-01) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, пісьменнік-дакументаліст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Антоніу Карлус скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу ў 1891 годзе і да 1902 года займаўся юрыдычнай практыкай. Працаваў пракурорам у горадзе Уба, выкладаў сусветную гісторыю і камерцыйнае права ў Акадэміі гандлю ў Жуіс-ды-Форы.

У 1902 годзе быў прызначаны на пасаду міністра фінансаў Мінас-Жэрайса, у 1905—1906 працаваў мэрам Белу-Арызонты. У наступным годзе Антоніу Карлуса выбралі ў Сенат Мінас-Жэрайса.

У 1911 годзе Рыбейру ды Андрада быў выбраны ў Палату дэпутатаў Бразіліі. У 1917 годзе ён пакінуў Кангрэс і заняў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Венсеслау Браса. У 1918 годзе вярнуўся ў Палату дэпутатаў, а ў 1925 годзе стаў сенатарам.

У 1926 годзе Антоніу Карлус узначаліў штат Мінас-Жэрайс. Паводле «палітыкі кавы з малаком» менавіта ён як губернатар Мінас-Жэрайса павінен быў быць кандыдатам ад улады на прэзідэнцкіх выбарах у 1930 годзе. Аднак прэзідэнт Бразіліі Вашынгтан Луіс абвясціў сваім пераемнікам Жуліу Прэстыса, губернатара Сан-Паўлу.

Рыбейру ды Андрада адмовіўся падтрымаць кандыдатуру Прэстыса і далучыўся да апазіцыйнага Ліберальнага альянсу Жэтуліу Варгаса. Пасля паражэння Варгаса на выбарах Антоніу Карлус стаў галоўным архітэктарам рэвалюцыі 1930 года[1].

У 1932—1933 гады Рыбейру ды Андрада ўзначальваў Канстытуцыйную асамблею Бразіліі, пасля прыняцця Канстытуцыі ў 1934—1937 гадах займаў пасаду старшыні Палаты дэпутатаў краіны. Некалькі дзён выконваў абавязкі прэзідэнта ў 1935 годзе падчас візіту Варгаса ў Уругвай і Аргенціну. Пасля абвяшчэння Варгасам «Эстаду Нову» пакінуў палітычную арэну.

Памяць правіць

У гонар Антоніу Карлуса названы два муніцыпалітэты ў штатах Мінас-Жэрайс і Санта-Катарына.

Зноскі

Спасылкі правіць