Антоні Ануфрый Гелгуд

староста жамойцкі

Антоні Ануфрый Гелгуд (польск.: Antoni Onufry Giełgud; каля 1720 — пасля 1795) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян (1776—1783) і апошні староста жамойцкі (1783—1795).

Антоні Ануфрый Гелгуд
Antoni Onufry Giełgud
Герб «Гелгуд»  (польск.) (бел.
Герб «Гелгуд»  (польск.)
Староста жамойцкі
1783 — 1795
Папярэднік Ян Мікалай Хадкевіч
Пераемнік пасада скасавана
Кашталян жамойцкі
22 чэрвеня 1776 — 25 верасня 1783
Папярэднік Міхал Ян Гурскі
Пераемнік Станіслаў Тышкевіч
Стражнік вялікі літоўскі
1774 — 22 чэрвеня 1776
Папярэднік Леанард Пацей
Пераемнік Юзаф Юдзіцкі
Нараджэнне каля 1720
Смерць пасля 1795
Род Гелгуды  (руск.)
Бацька Андрэй Гелгуд
Маці з роду Пузынаў
Жонка 1) Барбара з Юдзіцкіх
2) Караліна Тэадора з Аскеркаў
Дзеці ад першага шлюбу:
Міхал, Антаніна
ад другога шлюбу:
Ігнацы, Людвік,
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Быў цівунам цвярскім, з 1767 года — харунжы жамойцкі. У 1774 годзе стаў вялікім літоўскім абозным, але ў тым жа годзе перайшоў на пасаду вялікага літоўскага стражніка. У 1776 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам, а потым і старостам жамойцкім.

У 1766 годзе быў паслом на сойм ад Жамойці[1]. У 1775-1776 гадах быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Член канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага ў 1776 годзе[2]. Быў членам канфедэрацыі Чатырохгадовага сойма[3].

Быў членам трох віленскіх масонскіх ложаў ў 1781 годзе.

У 1777 годзе быў узнагароджаны Ордэн Белага Арла, у 1774 годзе стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава.

Сям'я правіць

Сын Андрэя Гелгуда, старосты алькеніцкага, і невядомай з імя дачкі менскага кашталяна Андрэя Пузыны.

Жанаты быў першы раз з Барбарай Юдзіцкай, дачкой менскага кашталяна Міхала Юдзіцкага, другі раз — з Каралінай Тэадорай Аскеркай, дачкой вялікага літоўскага рэферэндара Гервазыя Людвіка Аскеркі.

Ад першага шлюбу меў сына Міхала і дачку Антаніну (жонка Фелікса фон Ронэ), ад другога — сыноў Ігнацыя і Людвіка.

Зноскі

  1. Dyaryusz seymu walnego ordynaryinego odprawionego w Warszawie roku 1766 ..., brak paginacji
  2. Volumina Legum, t. VIII, Санкт-Пецярбург, 1860, с. 527.
  3. Kalendarzyk narodowy y obcy na rok ... 1792. ..., Варшава 1791, с. 309.

Літаратура правіць