Антоні Грабоўскі

Анто́ні Грабо́ўскі (Antoni Grabowski; 11 чэрвеня 1857, Нове Добре, каля Хелмна — 4 ліпеня 1921, Варшава) — польскі інжынер-хімік, адзін з першых эсперанта-паэтаў, вядомы як «бацька паэзіі на эсперанта».

Антоні Грабоўскі
Antoni Grabowski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1857(1857-06-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1921(1921-07-04)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Q57537997? і Aniela Grabowska[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт і перакладчык
Мова твораў эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і дзейнасць правіць

 
Мемарыяльная табліца на доме, дзе жыў Антоні Грабоўскі

Грабоўскі быў вядомы як паліглот (у той ці іншай ступені ён валодаў 20-30 мовамі, у тым ліку ў некаторай ступені штучнай мовай валапюк). Ён вывучыў эсперанто ў 1887 годзе (адразу пасля публікацыі першага падручніка) і неўзабаве наведаў стваральніка мовы Л. Л. Заменгофа, пры гэтым паміж імі адбылася першая ў гісторыі размова на эсперанта.

Магчыма, з 1888 па 1904 гады Грабоўскі працаваў у Іванава-Вазнясенску дырэктарам тэкстыльнай фабрыкі. Там ён заснаваў адзін са старэйшых у Расіі эсперанта-клуб.

Як і Заменгоф, Грабоўскі разумеў важнасць літаратуры для развіцця мовы, асабліва толькі што створанай, і таму пачаў працаваць над перакладамі. Ужо ў 1888 годзе (у наступным годзе пасля выдання першых падручнікаў эсперанта) ён апублікаваў свой пераклад аповесці А. С. Пушкіна «Завея» на эсперанта. Потым з'явіліся іншыя пераклады, у тым ліку паэтычныя, з нямецкіх, польскіх і рускіх аўтараў.

Пасля вяртання ў Польшчу Грабоўскі доўгі час кіраваў Польскім таварыствам эсперантыстаў, а з 1908 года ўзглавіў граматычную секцыю Акадэміі эсперанта. Сучаснікі адзываліся аб ім як аб чалавеке дыпламатычным: ён умеў сгладжваць канфлікты, дапамагаў знаходзіць кампрамісы. Дзякуючы гэтым якасцям Грабоўскага Польскае таварыства эсперантыстаў пазбегла раскола.

З імем Грабоўскага звязана некалькі легенд. Паводле адной з іх, неяк Грабоўскага, які адпачываў у півной, наведвальнікі, якія ведалі аб яго захапленні, папрасілі прадэкламаваць верш на эсперанта. Грабоўскі выразна прачытаў нейкі вершаваны тэкст. Прысутныя адразу пачалі крытыкаваць пачутае: «Канешне, чаго яшчэ можна чакаць ад настолькі агіднага змяшэння моў?». Калі ўсе выказаліся, Грабоўскі аб'явіў, што дэкламаваў адзін з санетаў Петраркі на італьянскай мове, чым прадэманстраваў ролю забабонаў у негатыўным успрыяцці эсперанта. Паводле іншай, больш верагоднай версіі гэтай легенды, апублікаванай у прыватнасці, у альманаху «Literatura mondo» за 1931 год, гісторыя адбылася падчас прыёма ў прыватным доме. Пасля вячэры прысутнічаючыя папрасілі Грабоўскага, вядомага паліглота, прадэкламаваць што-небудзь з італьянскай паэзіі. Грабоўскі расказаў верш на эсперанта, які выдаў за тэкст на італьянскай мове, пасля чаго прапанаваў расказаць тое ж самае «на эсперанта» — і расказаў італьянскі арыгінал, які шмат хто з прысутнічаючых паспяшылі асмяяць. Паводле слоў Ляона Заменгофа, Грабоўскі распавядаў, што гэты эпізод адчыніў яму дзверы шмат якіх варшаўскіх таварыстваў, а да яго заняткаў «усялякімі глупствамі» пачалі адносіцца куды больш талерантна.

Апошнія гады Грабоўскага, як і Заменгофа, былі напоўнены трагізмам. Сям'я Грабоўскага з-за Першай сусветнай вайны аказалася падзеленай: германскі грамадзянін Грабоўскі ў пачатку вайны быў вымушаны з'ехаць у Германію, потым, з пачаткам нямецкай акупацыі ён вярнуўся ў Варшаву, адкуль да таго часу бяжалі большасць яго родных, падданых Расійскай імперыі. Сям'я ўз'ядналася толькі пасля таго, як Польшча атрымала незалежнасць. У Грабоўскага было пяцёра дзяцей: тры хлопчыка (Зыгмунт, Тадэвуш і Адам) і две дзяўчынкі (Зафія і Ірэна).

Памёр Грабоўскі ад сардэчнага прыступа на вуліцы Маршалковай у Варшаве. Ён разглядваў вітрыну новай крамы, адчыненай Мячыславам Клейнам, дзе прадаваліся кнігі на эсперанта. Раптоўна яму стала блага. Выбегшыя з крамы людзі знайшлі яго ўжо мёртвым.

Унёсак Грабоўскага ў развіццё эсперанта правіць

Пяру Грабоўскага належыць шмат паэтычных твораў на эсперанта, як арыгінальных, так і перакладных (у тым ліку Пушкіна, Міцкевіча і іншых вядомых аўтараў). Уплыў Грабоўскага на эсперантскую паэзію цяжка пераацаніць — яму належыць адкрыццё шэрага папулярных мастацкіх прыёмаў, ён увёў у эсперанта тэрмін «адасізм» (рыфмаванне паводле падобных граматычных канчаткаў: напрыклад, verkadas/faradas), шмат якія з выкарыстаных ім неалагізмаў увайшлі ў асноўны слоўнікавы склад эсперанта і г. д.

Хаця Грабоўскі шмат зрабіў для развіцця хімічнай тэрміналогіі на польскай мове, развіццём аналагічнай тэрміналогіі на эсперанта ён практычна не займаўся.

Творы правіць

Арыгінальныя (неперакладзеныя) вершы правіць

Анталогіі (арыгінальныя і перакладныя творы) правіць

Пераклады правіць

Вучэбныя матэрыялы і даведнікі правіць

Артыкулы правіць

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Antoni Grabowski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France A. Grabowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. а б http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno-plus?aid=e4g&datum=1910&page=144&size=45

Літаратура правіць

  • Banet-Formalowa, Zofia/ Antoni Grabowski: Eminenta Esperanto-aganto. 2-a eldono. «Hejme», 2001. 158 p. ISBN 83-907637-2-9.

Рэцэнзія ў «Ла онда дэ эсперанта» Архівавана 18 жніўня 2006., рэцэнзія ў «Маната»

  • Glück, Julius. El la klasika periodo de Esperanto. Antoni grabowski kaj K. Bein (Kabe). / Pro Esperanto, Vieno, 1989 (36 p.) Рэцэнзія.
  • Warszawski, Andrzej. Antoni Grabowski kaj kemio. Bydgoszcx, 1991 ("Антоні Грабоўскі і хімія).

Спасылкі правіць