Антоні Міхал Патоцкі

(1702—1766) ваявода белзскі

Антоні Міхал Патоцкі (студзень 1702 — 11 красавіка 1766) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Антоні Міхал Патоцкі
Antoni Michał Potocki
Герб «Пілява»
Герб «Пілява»
Ваявода белзскі
1732 — 1763
Папярэднік Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
Пераемнік Ігнацы Цэтнер
Вялікі падстолі літоўскі
19 чэрвеня 1728 — 14 ліпеня 1732
Папярэднік Казімір Агінскі
Пераемнік Францішак Бажэнцкі
Нараджэнне студзень 1702
Смерць 11 красавіка 1766(1766-04-11)
Род Патоцкія
Бацька Аляксандр Ян Патоцкі
Маці Тарэза Тарла
Жонка Людвіка Марыя Сапега
Дзеці Ян Праспер
Дзейнасць палітык
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Сын Аляксандра Яна Патоцкага, смаленскага ваяводы.

Падстолі ВКЛ у 17281732, пасля ваявода белзскі.

Валодаў мястэчкамі Галоўчын, Горы-Горкі ў Аршанскім павеце, Краснаполле ў Мазырскім павеце, праз шлюб з Марыяй Людвікай Сапегай, дачкой вялікага літоўскага маршалка Аляксандра Паўла Сапегі, набыў мястэчка Зэльва ў Ваўкавыскім павеце, сяло Чарлёна ў Гарадзенскім павеце і іншыя маёнткі.

У 1745 узнагароджаны Белага Арла, таксама кавалер расійскіх ордэнаў Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага.

Літаратура правіць