Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі

падканцлер літоўскі

Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі (1718 — 28 сакавіка 1772, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі пісар літоўскі з 1739, вялікі падчашы літоўскі з 1750, вялікі рэферэндар літоўскі з 1752, падканцлер літоўскі з 1764.

Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
Герб «Рох III»
Герб «Рох III»
21-ы Падканцлер літоўскі
1764 — 22 сакавіка 1772
Папярэднік Міхал Антоні Сапега
Пераемнік Іахім Храптовіч
Нараджэнне 5 верасня 1718(1718-09-05)[1][2]
Смерць 28 сакавіка 1772(1772-03-28)[1][3] (53 гады)
Род Пшаздзецкія[d]
Бацька Аляксандр Пшаздзецкі[d]
Маці Канстанцыя Аляксандра з Камінскіх[d]
Жонка Кацярына з Агінскіх[d]
Дзеці Міхал Пшаздзецкі[d], Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі, Алена з Пшаздзецкіх[d], Канстанцыя з Пшаздзецкіх[d] і Марыяна з Пшаздзецкіх[d]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Біяграфія правіць

Сын Аляксандра, кашталяна інфлянцкага і Канстанцыі Камінскай.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1739 быў маршалкам Трыбунала Літоўскага. З'яўляўся паслом на сеймы ў 1740 i 1744, 1748, 1750, 1752, 1754. Быў нясхільным староннікам Чартарыйскіх.

З'яўляўся адным з арганізатараў і правадыром генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764, браў удзел у канвакацыйным сойме. Удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

3 жніўня 1757 узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.

Зноскі

Літаратура правіць