Антон Іванавіч Якімовіч

савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр

Антон Іванавіч Якімовіч (15 чэрвеня 1883, Кокатава, Мсціслаўскі павет, Расійская імперыя — 25 жніўня 1944, Беластоцкая вобласць, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942).

Антон Іванавіч Якімовіч
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1883(1883-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1944(1944-08-25) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне генерал-маёр
Камандаваў 3rd Letichevsky fortified area[d], Маскоўская зона абароны, 343rd Rifle Division (2nd Formation)[d] і 154 fortified Maloyaroslavets district[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Cross of St. George 1st class Cross of St. George 2nd class Cross of St. George 3rd class Георгіеўскі крыж IV ступені юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус[1].

З 1899 па 1901 год працаваў у Харкаве, Кіеве і Тбілісі рабочым на паравым млыне і фабрыцы мазаічных плітак. Актыўна ўдзельнічаў у стачках, забастоўках, распаўсюджваў рэвалюцыйныя лістоўкі. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях яго двойчы арыштоўвалі.

Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. У перыяд Лютаўскай рэвалюцыі служыў у 100-й артылерыйскай брыгадзе, быў абраны старшынёй батарэйнага і брыгаднага камітэтаў, намеснікам старшыні камітэта дывізіі, членам прэзідыума карпуснога салдацкага камітэта, дэлегатам двух салдацкіх з’ездаў Паўднёва-Заходняга фронту[2].

У студзені 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію і быў залічаны ў Ціраспальскі атрад памочнікам начальніка па артылерыі. Удзельнічаў у аперацыі па раззбраенні гайдамацкага кавалерыйскага палка ў раёне нямецкай калоніі ва Украіне, у баях на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах — камандзірам дывізіёна.

У 1919 годзе ўдзельнічаў у баях супраць белагвардзейскіх фарміраванняў Дзянікіна ў раёне Кіева, Жытоміра, Фастава.

У 1920 годзе ўдзельнічаў у польска-савецкай вайне на тэрыторыі Украіны. За ўдзел у грамадзянскай вайне занесены па загаду Рэўваенсавета 12-й арміі на Чырвоную дошку[2].

У 1923 годзе скончыў Вышэйшую артылерыйскую школу. Служыў інструктарам артпалка ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы.

У часе Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і 2-ім Беларускім франтах, камендант Літычэўскага ўмацаванага раёна ва Украіне і камендант 154-га ўмацаванага раёна Маскоўскай зоны абароны, камандзір 343-й стралковай дывізіі. Дывізія вызначылася пры вызваленні Беластока і атрымала ганаровае званне «Беластоцкай»[2].

Загінуў пры вызваленні польскага горада Ломжы 25 жніўня 1944 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[3].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі і ордэнамі: Айчыннай вайны 1-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонага Сцяга (двойчы).

Зноскі

  1. Узнагародны ліст А. І. Якімовіча
  2. а б в Гасянкоў, У. Л. Якімовіч Антон Іванавіч: Генералы з Мсціслаўшчыны // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. С. 263—264
  3. А. Карпук.. Калі б камяні маглі гаварыць, або апошні прытулак генерала… (руск.)(недаступная спасылка). Беларуская ваенная газета (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 26 сакавіка 2020.