Антон Адамавіч Аляхновіч

Антон Адамавіч Аляхновіч (20 сакавіка (2 красавіка) 1914, в. Дабраводка, Смалявіцкі раён — 1 (29) снежня 1979) — савецкі лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны , гвардыі маёр авіяцыі[2], намеснік камандзіра эскадрыллі 6-га гвардзейскага Бранскага Чырванасцяжнага бамбавальнага авіяцыйнага палка далёкага дзеяння 6-й гвардзейскай Сталінградскай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння[2]. Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік запасу.

Антон Адамавіч Аляхновіч
Дата нараджэння 20 сакавіка (2 красавіка) 1914(1914-04-02)
Месца нараджэння вёска Дабраводка, Мінская губерня, Расійская імперыя [1]
Дата смерці 29 снежня 1979(1979-12-29) (65 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ВПС
Гады службы 19351953
Званне палкоўнік
Часць Авіяцыя далёкага дзеяння СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
У адстаўцы працаваў у Грамадзянскай авіяцыі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1914 у ў Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці беларус.

У РСЧА з 1935 года. Скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў у 1938 годзе.

На фронце з 16 верасня 1942 года ў 4-м авіяцыйным палку далёкага дзеяння, дыслакаваным у паласе Сталінградскага фронту. Да звання Героя прадстаўлены 19 красавіка 1944 года за ўчыненне 205 баявых вылетаў на знішчэнне важных ваенна-прамысловых аб'ектаў, жывой сілы і тэхнікі суперніка, а таксама за дастаўку грузаў беларускім партызанам і за налёты на Хельсінкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19.8.1944 за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі маёру Аляхновічу Антону Адамавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[3].

Да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на рахунку экіпажа Аляхновіча 260 баявых вылетаў[4], 25 рэйсаў па дастаўцы грузаў беларускім партызанам[4]. Ён стаў адзіным лётчыкам ў АДД, які ўсю вайну пралятаў на адным і тым жа далёкім бамбардзіроўшчыку Іл-4 і з адным і тым жа экіпажам.

Пасля вайны працягнуў службу ў ВПС СССР. З 1958 года А. А. Аляхновіч палкоўнік запасу[4]. Працаваў у Грамадзянскай авіяцыі Беларускай ССР. Пражываў у горадзе Мінску. Памёр 29 снежня 1979 года.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Зноскі

  1. Цяпер Смалявіцкі раён, Беларусь.
  2. а б На дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
  3. Газета «Известия» № 198 ад 20 жніўня 1944 года з Указам пра прысваенне звання Героя Савецкага Саюза.(недаступная спасылка)
  4. а б в Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі правіць

Антон Адамавіч Аляхновіч на сайце «Героі краіны»