Антон Уладзіміравіч Кавалёў

беларускі футбаліст

Антон Кавалёў (нар. 19 красавіка 2000, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Антон Кавалёў
Поўнае імя Антон Уладзіміравіч Кавалёў
Нарадзіўся 19 красавіка 2000(2000-04-19)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 1 (0)
2020   Латвія Тукумс 2000 0 (0)
2021   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 25 (0)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 43 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021

Старэйшы брат, Юрый Кавалёў, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера правіць

З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2019 года ў матчы супраць «Мінска» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Яўгенам Козелам быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[3]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Шахцёр», так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча[4]. У другой палове 2020 года выступаў за дубль «Шахцёра».

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку быў арандаваны клубам[5]. Здолеў замацавацца ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[6].

У студзені 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з «Шахцёрам», аднак хутка пакінуў клуб[7] і стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У студзені 2024 года трэніраваўся з варонежскім «Факелам», аднак пасля вярнуўся ў жодзінскі клуб[9] і лютым падоўжыў з ім кантракт[10].

Міжнародная кар’ера правіць

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Шахцёр   4 0
2018 дубль Шахцёр   16 2
2019 Д1 Шахцёр   1 0
2020 (1) Д1 Тукумс 2000   0 0
2020 (2) дубль Шахцёр   8 1
2021 Д1 Іслач   25 0
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   27 3
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ   16 2

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/anton_kovalev/
  2. Anton Kovalev // Transfermarkt — 2000.
  3. Антон Ковалев и Евгений Козел арендованы латвийским клубом «Тукумс 2000» (руск.). by.tribuna.com.
  4. "Шахтер" вернул двух игроков из аренды в латвийском "Тукумсе-2000" (руск.). football.by (3 ліпеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  5. "Ислочь" арендовала у "Шахтера" Ковалева (руск.). football.by (2 сакавіка 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  6. Антон Ковалев вернулся в солигорский "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2022. Праверана 1 студзеня 2022.
  7. "Шахтер" расстался с Ковалевым (руск.). football.by (29 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  8. Антон Ковалев пополнил ряды "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Антон Ковалев вернулся из "Факела" в "Торпедо-БелАЗ" и продлит контракт с клубом (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
  10. Антон Ковалев продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (1 лютага 2024). Праверана 2 лютага 2024.