Антуан Перэна дэ Гранвела

Антуан Перэна дэ Гранвель ці Гранвела (фр.: Antoine Perrenot de Granvelle, ісп.: Antonio de Granvela; 20 жніўня 1517 — 21 верасня 1586) — першы міністр і бліжэйшы саветнік іспанскага караля Філіпа II.

Антуан Перэна дэ Гранвела
фр.: Antoine Perrenot de Granvelle
Партрэт пэндзля Антоніса Мора
Партрэт пэндзля Антоніса Мора
камерленга Калегіі кардыналаў[d]
1570 — 1571
Папярэднік Philibert Babou de la Bourdaisière[d]
Пераемнік Станіслаў Гозій
пасол Іспаніі ў Ватыкане[d]
1566 — 1571
Roman Catholic Bishop of Arras[d]
з 29 лістапада 1538
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Arras[d]
Папярэднік Eustache de Croÿ[d]
Пераемнік François Richardot[d]
1-ы Roman Catholic Archbishop of Mechelen[d]
10 сакавіка 1561 — 24 студзеня (3 лютага) 1583
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Mechelen-Brussels[d]
Пераемнік Joannes Hauchin[d]
Roman Catholic Archbishop of Besançon[d]
з 25 чэрвеня 1584
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Besançon[d]
Папярэднік Claude de La Baume[d]
Пераемнік Ferdinand de Rye[d]
Нараджэнне 20 жніўня 1517[1]
Смерць 21 верасня 1586(1586-09-21)[3][4][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква[6]
Адукацыя
Дзейнасць калекцыянер мастацтва, дыпламат, каталіцкі святар, святар, палітык, каталіцкі біскуп
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера хрысціянская царква[d][5] і палітыка[5]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гранвель належаў да вышэйшай бургундскай арыстакратыі. Паколькі пасля смерці Карла Смелага бургундскія ўладанні адышлі да Габсбургаў, яго бацька верна служыў імператару Карлу V і скончыў жыццё адным з самых давераных яго саветнікаў. Яго палац належыць да ліку славутасцейў Безансона.

Біяграфія правіць

Гранвель-малодшы нарадзіўся ў Безансоне, навучаўся ў Падуі і Лёвене, прыняў духоўны сан. У 1540 годзе быў пасвечаны ў сан біскупа Араскага, у 1560 годзе — архібіскупа Мехеленскага з тытулам кардынала. У прамежку паміж гэтымі падзеямі Гранвель прыняў удзел у Трыдэнцкім саборы, падрыхтаваў Пасаўскі дагавор і Ката-Камбрэзійскі мір, а таксама дамовіўся пра шлюб Філіпа II і Марыі Цюдар.

Уражаны дыпламатычнымі поспехамі Гранвеля, Філіп II накіраваў яго ў 1560 годзе ў Нідэрланды ў якасці галоўнага саветніка сваёй цёткі Маргарыты Аўстрыйскай. Адчуваючы, што з-за распаўсюджання Рэфармацыі сітуацыя ў краіне абвастралася, Гранвель лічыў неабходным «закручванне гаек» і прыняцце энергічных мер па процідзеянні «ерэтычнай заразе». У дзяржаўным савеце Нідэрландаў яму склалася апазіцыя ў асобах графаў Эгманта і Горна, а таксама прынца Вільгельма Аранскага, якія пераканалі караля перавесці яго ў Італію.

Філіп II заўсёды шкадаваў пра гэта рашэнне, лічачы што захаванне Гранвеля ў Нідэрландах прадухіліла б паўстанне правінцый. У Італіі кардынал займаўся перамовамі аб стварэнні «свяшчэннай лігі» супраць турак, якія ўвянчаліся перамогай пры Лепанта. У 1571—1575 гадах ён займаў пасаду віцэ-караля Неапаля, у 1575—1579 гадах кіраваў Італьянскім саветам. Падчас свайго знаходжання ў Рыме ён павыкупляў велізарную колькасць карцін Тыцыяна і медальёнаў Леоні, апекаваўся над Джамбалоньяй і даў месца сакратара ў сваім палацы гуманісту Юсту Ліпсію.

У апошнія гады жыцця цяжка хворы Гранвіль выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара ў Мадрыдзе. Ён прадставіў каралеўскаму двару фламандца Антоніса Мора і прывёз у Мадрыд калекцыю прац Брэйгеля, якога высока шанаваў. Яго апошняй дыпламатычнай перамогай стала дынастычная унія іспанскай і партугальскай карон.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Гранвела Антуан Перрено де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Antoine Perrenot de Granvelle — 2009.
  4. Antoine Perrenot de Granvelle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.

Спасылкі правіць