Антынейтрон — антычасціца ў адносінах да нейтрона. Як і нейтрон, антынейтрон мае нулявы электрычны зарад. Маса антынейтрона роўная масе нейтрона, а магнітныя моманты іх аднолькавыя па велічыні, але процілеглыя па знаку.

сімвал
маса 939,565346(23) МэВ
антычасціца нейтрон (n)
статыстыка ферміён
група адрон (барыён, N-барыён, нуклон)
узаемадзеянне моцнае,
cлабае,
электрамагнітнае і
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад 0
спін 1/2
ізатапічны спін 1/2
барыённы лік -1
дзіўнасць 0
чароўнасць 0
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця 885,7(8) с
каналы распаду
састаў часціцы

Антынейтрон адкрыты ў 1956 годзе ў пратон-пратонных сутыкненнях на паскаральніку Беватрон ў лабараторыі LBNL Б. Коркам[en], Г. Ламбертсанам, О. Пічоні і В. Венцэлем. Сутыкаючыся з ядрамі мішэні, антыпратон можа аддаць свой адмоўны зарад аднаму з пратонаў ядра (або набыць ад яго дадатны). Пры гэтым утворыцца пара нейтрон-антынейтрон. Пацвярджэннем утварэння антынейтрона з'яўляецца наступная анігіляцыя яго з нейтронам ці пратонам іншага ядра. Сам антынейтрон не пакідае следу (напрыклад, у фотаграфічных эмульсіях), аднак пры анігіляцыі ўзнікае некалькі зараджаных часціц, сляды якіх выходзяць з адной кропкі.

Гл. таксама правіць